Кіраўнік польскага МУС: «Тэрмін закрыцця мяжы не вызначаны»

З поўначы з чацвярга на пятніцу з-за ваенных вучэнняў «Захад-2025» будзе зачынена польска-беларуская мяжа. Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марцін Кервіньскі заявіў у інтэрв’ю TOK FM, што закрыццё, верагодна, будзе не толькі на час вучэнняў, піша DzikPic.

9 каментарыяў

«Мы асцерагаемся правакацый у шырокім сэнсе. Узмацненне міграцыйнага ціску, спробы пераходу на польскі бок, праезду асоб, небяспечных для польскай бяспекі. Адсюль такое жорсткае рашэнне», — сказаў ён.

Міністр дадаў, што межы зачынены бестэрмінова.

«Закрыццё гэтай мяжы — не на час правядзення „Захаду“, а ў сувязі з „Захадам“. Тэрмін закрыцця мяжы не вызначаны. Мы будзем аналізаваць сітуацыю на пастаяннай аснове», — патлумачыў Кервіньскі.

Ён адзначыў, што, верагодна, польскі бок «не будзе трымаць мяжу зачыненай ні аднаго лішняга дня». На думку кіраўніка МУС, закрыццё мяжы «апраўдана для бяспекі» краіны.

«З пятніцы па аўторак пройдзе найбольш агрэсіўная частка вучэнняў, манеўраў „Захад“, якая на самай справе павінна сімуляваць поўнамаштабны канфлікт з сіламі НАТО, які ўключае таксама тэрыторыю Польшчы», — падкрэсліў ён.

Міністр таксама сказаў, што «можна чакаць рознага кшталту правакацый».

Польшча закрые мяжу з Беларуссю ў чацвер
Па тэме
Польшча закрые мяжу з Беларуссю ў чацвер
Перад закрыццём польскай мяжы: якія чэргі, колькі каштуе падсесці ў аўто, што незразумела (не толькі калі адкрыюць)
Па тэме
Перад закрыццём польскай мяжы: якія чэргі, колькі каштуе падсесці ў аўто, што незразумела (не толькі калі адкрыюць)

Читать на dev.by