Кіраўнікі амерыканскіх чыпмэйкераў абмеркавалі антыкітайскія санкцыі з уладамі
У панядзелак прайшла сустрэча топ-менеджараў Intel, Qualcomm і Nvidia з прадстаўнікамі адміністрацыі Джо Байдэна, паведамляе Reuters. На парадку дня стаяла палітыка краіны ў дачыненні да Кітая ў сферы паўправаднікоў. Кампаніі заклікалі адмовіцца ад далейшага ўзмацнення абмежаванняў, якія прапрацоўваюцца ва ўрадзе цяпер.

Сярод удзельнікаў сустрэчы быў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен, міністр гандлю Джына Раймонда і дарадца прэзідэнта ЗША ў нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван.
Кампаніі хочуць выратавацца ад страты даходаў у Кітаі — да гэтага могуць прывесці новыя абмежаванні на пастаўку чыпаў у азіяцкую краіну. Паводле даных профільнай асацыяцыі SIA, летась на Кітай прыйшлася траціна — $180 млрд з $556 млрд — сусветнай выручкі ад рэалізацыі паўправадніковых кампанентаў.
Акрамя гэтага, размова на сустрэчы вялася пра стан галіны, праблемы ў ланцужках паставак і вядзенне бізнэсу ў Кітаі. Таксама было закранутае пытанне паскарэння выдачы субсідый, прызначаных чыпмэйкерам у рамках Закона пра чыпы. Паводле яго, $39 млрд плануецца накіраваць на пашырэнне вытворчасці чыпаў у ЗША і яшчэ $11 млрд — на даследаванні ў сферы. Таксама прадугледжаныя 25%-ныя падатковыя льготы для кампаній, якія інвестуюць у абсталяванне для вырабу чыпаў або будаўніцтва вытворчых магутнасцей. Іх памер ацэньваецца ў $24 млрд.
Qualcomm — адзіная кампанія, якая змагла атрымаць ліцэнзію ўладаў на продаж чыпаў для смартфонаў падсанкцыйнай Huawei. Nvidia экспартуе ў Кітай АІ-чыпы, якія становяцца ўсё больш запатрабаваныя ў мясцовых кампаній. Свае АІ-чыпы мінулага тыдня ў Кітаі паказала і Intel.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.