Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Глабальны штат Flo вырас да 500 чалавек

Каманда распрацоўшчыка праграмы для жаночага здароўя Flo вырасла да 500 чалавек. Пра гэта ў сацсетках паведаміў СЕО кампаніі Зміцер Гурскі.

4 каментарыя

Каманда распрацоўшчыка праграмы для жаночага здароўя Flo вырасла да 500 чалавек. Пра гэта ў сацсетках паведаміў СЕО кампаніі Зміцер Гурскі.

— 500 супрацоўнікаў здаецца вялікай лічбай. Аднак жаночаму здароўю надаецца так мала ўвагі, што трэба будзе зрабіць вялікую працу.

У найбліжэйшыя тры гады мы плануем інвеставаць больш за 200 мільёнаў долараў, каб зрабіць наш прадукт значна карыснейшым для сотняў мільёнаў жанчын ва ўсім свеце, — напісаў Гурскі.

Афіцыйная штаб-кватэра Flo Health знаходзіцца ў Лондане. Найбуйнейшы офіс распрацоўкі Flo знаходзіцца ў Літве, дзе на гэты момант зарэгістраваныя 242 супрацоўнікі. 

Офіс у Вільні Flo адкрыла пры канцы 2020 года. А вясной 2022 імкліва рэлакавала туды мінскіх супрацоўнікаў. 

Увосень таго ж года яна запусціла працэдуру ліквідацыі юрыдычнай асобы ў Беларусі (да гэтага там змяніўся ўласнік: з амерыканскай кампаніі «Фло Хэлс, Інк», якая валодала 100% беларускай юрыдычнай асобы ад жніўня 2018 года, на фізасобу).

Раней Гурскі заяўляў, што ў Flo ўжо 70 млн актыўных карыстальнікаў на месяц (MAU). Гэта больш, чым насельніцтва такіх краін, як Вялікабрытанія, Францыя або Італія.

За апошнія 12+ месяцаў колькасць актыўных карыстальнікаў Flo павялічылася больш чым на 14 мільёнаў. Колькасць платных падпісчыкаў вырасла за год на 55% да 5 мільёнаў.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

1

За последние 12+ месцев

понабрали школьников-копирайтеров

petrunio84
petrunio84 Майор в шарага N2395763295
-1

которые за лавешку доверенных инвесторов пишут сказки про галерку без окон

povelitel-krasnogo-drakona
povelitel-krasnogo-drakona Проектный мессенджер в 我想排便
2

А о мужском здоровье вы подумали?!

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5