Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Gmail атрымаў убудаваны чат-бот Gemini

Кампанія пачала разгортваць у вэб-версіі паштовай службы бакавую панэль Gemini. Яна палягчае працу з лістамі, АІ-асістэнт складае зводку інфармацыі ў перапісцы і дапамагае пры напісанні новых лістоў.

Пакінуць каментарый

АІ-функцыі будуць даступныя толькі карыстальнікам платных версій Gemini. Гэта падпісчыкі Google Workspace з варыянтамі Gemini Business або Enterprise, Gemini Education або Education Premium, а таксама Google Оne AI Premium.

Gemini можа коратка выкласці сутнасць перапіскі, прапанаваць адказы для ланцужка лістоў, падказаць пры складанні новага ліста, дапамагчы з хуткім пошукам інфармацыі ў лістах у паштовай скрыні або ў файлах «Дыска».

Сістэма працуе з выкарыстаннем «самых магутных мадэляў Google», уключаючы Gemini 1.5 Pro. Функцыя складання зводак таксама даступная ў мабільнай праграме Gmail на Android і iOS.

У будучыні паўнавартасныя функцыі Gemini могуць з’явіцца ў іншых офісных вэб-праграмах: «Дакументах», «Табліцах», «Прэзентацыях» і «Дыску». Аднак пакуль сэрвіс не пазбаўлены недахопаў: напрыклад, перыядычна ўзнікае праблема «галюцынацый» АІ.

Google прыбрала бясконцае пракручванне ў выніках пошуку
Google прыбрала бясконцае пракручванне ў выніках пошуку
Па тэме
Google прыбрала бясконцае пракручванне ў выніках пошуку
Праграма Youtube атрымае таймер сну
Праграма Youtube атрымае таймер сну
Па тэме
Праграма Youtube атрымае таймер сну
Gmail атрымаў АІ-фільтр для выяўлення спаму
Gmail атрымаў АІ-фільтр для выяўлення спаму
Па тэме
Gmail атрымаў АІ-фільтр для выяўлення спаму

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.