Go упершыню трапіла ў топ-10 моў TIOBE

У лютым Go паднялася з 11 на 8 радок у TIOBE — гэта самая высокая пазіцыя, якую яна калі-небудзь займала ў рэйтынгу папулярных моў праграмавання.

1 каментарый

Go была запушчаная Google у лістападзе 2009 года і стала першай фірмовай мовай тэхнагіганта. Яна неўзабаве стала хітом і ўжо праз два месяцы атрымала тытул «мова года» па версіі TIOBE, але шуміха вакол яе хутка сціхла. У 2015 годзе Go займала толькі 122 месца ў рэйтынгу. У 2016-м Google перайшла на больш інтэнсіўны рэжым абнаўлення мовы раз на паўгода, робячы яе ўсё лепшай з кожным рэлізам. Тады ж пачалі станавіцца вельмі папулярнымі напісаныя на ёй інструменты Docker і Kubernetes, што вярнула супольнасці веру ў Go. Сёння яна выкарыстоўваецца, напрыклад, у бэкэнд-распрацоўцы, стварэнні вэб-сэрвісаў і API. На думку аўтараў TIOBE, дзякуючы пашырэнню сферы яе прымянення Go замацуецца ў топавай дзясятцы надоўга.

У гэтым месяцы ў топ-100 спісу ўвайшла яшчэ адная мова Google пад назвай Carbon. Якасны склад першай дваццаткі TIOBE у параўнанні са студзенем не змяніўся.

Microsoft адмаўляецца ад C# — ключавы кампанент Microsoft 365 перапішуць на Rust
Па тэме
Microsoft адмаўляецца ад C# — ключавы кампанент Microsoft 365 перапішуць на Rust
Apple представила новый опенсорсный язык Pkl
По теме
Apple представила новый опенсорсный язык Pkl

Читать на dev.by