Google дадасць свой чат-бот Bard у пашукавік
Кампанія плануе дадаць у свой пашукавік функцыі нейрасеткі Bard.
Кампанія плануе дадаць у свой пашукавік функцыі нейрасеткі Bard.
Кампанія плануе дадаць у свой пашукавік функцыі нейрасеткі Bard.
Паводле слоў гендырэктара Google Сундара Пічаі, у кампаніі не падзяляюць меркавання пра тое, што чат-боты нясуць у сабе пагрозу інтэрнэт-пашукавікам. «Прастора магчымасцей, ва ўсякім выпадку, большая, ніж раней», — заявіў ён, адзначыўшы, што нейрасеткі могуць палепшыць працу пашукавіка і дазволіць адказваць на большую колькасць запытаў карыстальнікаў.
Google запусціла Bard у сакавіку, даўшы доступ да яго абмежаванай колькасці карыстальнікаў. Кампанія даўно займаецца распрацоўкай штучнага інтэлекту, аднак прэзентацыя GhatGPT ад Microsoft вымусіла Google фарсіраваць выпуск уласнага прадукту. Аднак чат-бот ад Google крытыкуюць праз няздольнасць нейрасеткі адрозніваць фэйкі і канспіралогію ад фактаў, праз што бот можа ўводзіць карыстальнікаў у зман.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Но только на хинди.