Google штогод плаціць да $20 млрд за свой пашукавік у iOS
Аналітыкі Bernstein палічылі, колькі кампанія плаціць за выкарыстанне пашукавіка ў iOS у якасці асноўнага.

Паводле даных справаздачы, Google выплачвае Apple ад $18 да $20 мільярдаў штогод за свой пашукавік на прыладах iOS. Гэтыя сумы ў два разы перавышаюць папярэднія ацэнкі аналітыкаў. Раней Міністэрства юстыцыі ЗША падало антыманапольны пазоў супраць Google, сцвярджаючы, што пагадненне паміж дзвюма кампаніямі даказвае манапольнае становішча Google на рынку пашукавікоў.
Аналітыкі лічаць, што Apple атрымлівае ад 14% да 16% свайго гадавога аперацыйнага прыбытку ад гэтага пагаднення. Google накіроўвае 22% сваіх агульных рэкламных даходаў на набыццё трафіку, каля 40% гэтай сумы ідзе Apple. У справаздачы паказана, што ў выпадку неспрыяльнага для Google рашэння суда Apple можа запусціць уласны пашукавік.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.