Google выпусціла Android 14
Google паказала новую версію мабільнай аперацыйнай сістэмы Android з кастамізавальным экранам блакавання, узмоцненым PIN-кодам для абароны смартфона ад несанкцыянаванага доступу, АІ-генератарам шпалер і не толькі.

У карыстальнікаў Android 14 з’явіцца больш магчымасцяў для персаналізацыі экрана блакавання. Напрыклад, можна будзе выбраць адзін з некалькіх стыляў і фарматаў адлюстравання гадзінніка.
Таксама сістэма атрымала генератар шпалер на аснове нейрасеткі. Трэба толькі выбраць тэму шпалер і задаць шэраг жаданых параметраў, а АІ прапануе некалькі варыянтаў на выбар. Першапачаткова ён будзе даступны толькі карыстальнікам Pixel 8 і 8 Pro.
Акрамя таго, у Android 14 дадалі падтрымку выяў у якасці Ultra HDR і абнавілі анімацыю пры ўводзе PIN-кода — радок уводу запаўняецца не кружочкамі, а рознымі сімваламі. Пароль жа цяпер складаецца з шасці лічбаў, а пасля іх уводу больш не трэба націскаць на кнопку пацверджання — экран разблакуецца адразу ж самастойна.
Android 14 ужо даступная на фірмовых смартфонах Google Pixel, пачынаючы з мадэляў 4A і навейшых. Уладальнікі прылад іншых вытворцаў змогуць усталяваць яе пазней сёлета.
Падрабязна пра змены ў сістэме Google распавяла ў блогу.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.