Google і TikTok размясцілі кэшавальнае абсталяванне ў Варшаве, каб быць бліжэй да беларускіх карыстальнікаў
З мінулага года шэраг замежных тэхнагігантаў, чые карыстальнікі спажываюць шмат трафіку, пачалі размяшчаць кэшавыя серверы ў дата-цэнтрах у Варшаве, каб быць бліжэй да карыстальнікаў у Беларусі і Расіі. Пра гэта распавёў намеснік гендырэктара беларускага Нацыянальнага цэнтра абмену трафікам Віталь Карбоўскі на мерапрыемстве International Night Telecom Forum у Санкт-Пецярбургу, піша РБК.
Кэшавыя серверы паскараюць загрузку кантэнту за кошт лакальнага захоўвання. Сярод кампаній Карбоўскі назваў Google, Facebook, CDN-правайдара Akamai (працуе з Apple, Steam, Microsoft і іншымі), ByteDance (уладальніца TikTok), брытанскага правайдара CDN 77 і іншых. Паводле слоў Карбоўскага, «як мінімум Google і Akamai звярталіся да беларускіх аператараў, каб тыя аказалі садзейнічанне ў падключэнні расійскіх аператараў» праз варшаўскае абсталяванне.
Ён адзначыў, што з-за санкцый тыя CDN (сеткі дастаўкі кантэнту), якія былі пабудаваны ў Расіі да 2022 года, не мадэрнізуюцца. А ў Варшаве абсталяванне зараз магутней, чым у Франкфурце-на-Майне, дзе размешчаная найбольш папулярная сярод расійскіх аператараў кропка абмену трафікам з замежнымі правайдарамі.
У каментары РБК Карбоўскі патлумачыў, што кропка абмену трафікам у Франкфурце, якой звычайна карыстаюцца аператары з Беларусі, Расіі і Казахстана, зараз перагружаная, у тым ліку з-за росту аўдыторыі VPN-сэрвісаў. Акрамя таго, у сілу геаграфіі перадача трафіку з Варшавы да Масквы праз Беларусь адбываецца на 14-15 мілісекунд хутчэй, чым з Франкфурта.
Читать на dev.by