Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

ШІ-інструмент для кодэраў, ШІ-агент, генератары малюнкаў і відэа: галоўныя анонсы Google I/O 2025

На канферэнцыі Google I/O 2025 кампанія прадставіла цэлы шэраг анонсаў: ад магутнай ШІ-мадэлі Gemini Ultra і генератара відэа Veo 3 да новых функцый Google Search і інструментаў для распрацоўшчыкаў у Android Studio. Мерапрыемства паказала, як Google пераасэнсоўвае тэхналогіі з дапамогай штучнага інтэлекту.

Пакінуць каментарый
ШІ-інструмент для кодэраў, ШІ-агент, генератары малюнкаў і відэа: галоўныя анонсы Google I/O 2025

На канферэнцыі Google I/O 2025 кампанія прадставіла цэлы шэраг анонсаў: ад магутнай ШІ-мадэлі Gemini Ultra і генератара відэа Veo 3 да новых функцый Google Search і інструментаў для распрацоўшчыкаў у Android Studio. Мерапрыемства паказала, як Google пераасэнсоўвае тэхналогіі з дапамогай штучнага інтэлекту.

Gemini Ultra і Deep Think

Google прэзентавала Gemini Ultra, прэміяльную падпіску за $249,99 у месяц, якая пакуль працуе толькі ў ЗША. Яна дае доступ да перадавых ШІ-аплікацый, уключаючы генератар відэа Veo 3, аплікацыю для рэдагавання відэа Flow і рэжым Deep Think у мадэлі Gemini 2.5 Pro.

Deep Think — гэта палепшаны рэжым разважання, які разглядае некалькі гіпотэз перад тым, як даць адказ, павышаючы дакладнасць у складаных задачах, такіх як матэматыка і праграмаванне. Пакуль ён даступны толькі давераным тэстарам праз Gemini API, бо Google праводзіць дадатковыя праверкі бяспекі.

Veo 3 і Imagen 4

Veo 3, новая мадэль генерацыі відэа, здольная ствараць гукавыя эфекты, фонавы шум і нават дыялогі, сінхранізаваныя з відэа. Паводле распрацоўшчыкаў, якасць відэа ў новай мадэлі значна вышэйшая ў параўнанні з Veo 2. Мадэль даступная падпісчыкам Gemini Ultra у дадатках Gemini, Flow і Vertex AI.

Flow — гэта інструмент для стварэння фільмаў з дапамогай Veo 3. Карыстальнікі могуць імпартаваць выявы сцэны або персанажаў ці генераваць іх па тэкставым промпце. Даступна некалькі функцый: напрыклад, кіраванне камерай і Scenebuilder, які дазваляе рэдагаваць кадры. Flow даступны ў тарыфных планах Google AI Pro ($19,99 у месяц) і Google AI Ultra. Падпісчыкі Pro атрымаюць 100 генерацый у месяц. Для Ultra ліміт пакуль не вызначаны.

Imagen 4, абноўлены генератар малюнкаў, забяспечвае высокую дэталізацыю (напрыклад, тэкстуры тканін ці кроплі вады) і падтрымлівае стварэнне малюнкаў у разрозненні да 2K у розных стылях. Генератар даступны ў аплікацыях Gemini, Whisk, Vertex AI і Workspace.

Project Mariner

Project Mariner — ШІ-агент, які самастойна ўзаемадзейнічае з вэб-сайтамі, цяпер выконвае да 10 задач адначасова, напрыклад, набыццё квіткоў або заказ прадуктаў. Інструмент даступны падпісчыкам AI Ultra і працуе ў воблаку, дазваляючы карыстальнікам займацца іншымі справамі, пакуль ШІ выконвае запыты. Неўзабаве функцыянал стане даступны ў Google Search праз AI Mode і API для распрацоўшчыкаў. Agent Mode у аплікацыі Gemini дазваляе дэлегаваць задачы, напрыклад, пошук жылля з выкарыстаннем дадзеных з сайтаў кшталту Zillow. Абедзве функцыі стануць шырэй даступнымі летам гэтага года.

Project Astra і Search Live

Project Astra, мультамадальны ШІ з нізкай затрымкай, інтэграваны ў Google Search, Gemini і прадукты пабочных распрацоўшчыкаў. Інструмент забяспечвае інтэрактыўныя магчымасці, такія як Search Live: карыстальнікі могуць задаваць пытанні ў рэальным часе з дапамогай камеры смартфона. Astra таксама падтрымлівае будучыя разумныя акуляры, што распрацоўваюцца разам з партнёрамі, уключаючы Samsung і Warby Parker, і новыя функцыі, напрыклад, аўтаматычнае распазнаванне памылак, хоць дата іх запуску пакуль не абвешчаная.

Абнаўленні Google Search

AI Mode, эксперыментальная функцыя пошуку, цяпер даступная ўсім карыстальнікам у ЗША. Яна дазваляе задаваць складаныя шматэтапныя пытанні, а новая функцыя Deep Search выконвае сотні запытаў для стварэння падрабязных справаздач. У хуткім часе AI Mode дадасць падтрымку складаных дадзеных пра спорт і фінансы, а таксама магчымасць віртуальнай прымеркі адзення з разуменнем 3D-форм і тэкстур тканін.

Android Studio

Android Studio атрымала некалькі ШІ-функцый, уключаючы Journeys, якая дазваляе тэставаць аплікацыі з дапамогай апісанняў на натуральнай мове, і Agent Mode для выканання складаных задач распрацоўкі, такіх як інтэграцыя API. Палепшаная панэль App Quality Insights цяпер аналізуе зыходны код, каб выяўляць прычыны збояў і прапануе выпраўленні. Таксама прэзентаваны Android Studio Cloud для распрацоўкі праз браўзер.

Google Play

Сярод ключавых анонсаў для Google Play: шматпрадуктовая падпіска, якая дазваляе прадаваць дадатковыя паслугі разам з асноўнымі падпіскамі ў адным плацяжы, што спрашчае кіраванне і скарачае адток карыстальнікаў на 3%. Таксама з’явіліся тэматычныя старонкі (пакуль толькі ў ЗША), якія злучаюць карыстальнікаў з аплікацыямі для прагляду фільмаў і шоу; аўдыясэмплы на галоўнай старонцы крамы, што павялічваюць колькасць усталяванняў да трох разоў; магчымасць прыпыняць рэлізы пры выяўленні праблем. Распрацоўшчыкі прэзентавалі ўзмоцненую абарону праз Play Integrity API, якая змагаецца з махлярствам і павышае бяспеку прылад.

Stitch і Jules

Google прэзентавала два ШІ-інструменты для распрацоўшчыкаў: Stitch і Jules, якія спрашчаюць стварэнне алпікацый і напісанне кода. Stitch — эксперыментальны інструмент з Google Labs, які выкарыстоўвае Gemini 2.5 Pro для генерацыі інтэрфейсаў вэб- і мабільных аплікацый з тэкставых апісанняў або малюнкаў (напрыклад, эскізаў або скрыншотаў). Ён стварае HTML/CSS-код, падтрымлівае налады тэм і экспарт у Figma, паскараючы пераход ад дызайну да распрацоўкі.

Jules — ШІ-агент для праграмістаў, які працуе з GitHub-рэпазіторыямі на воблачных віртуальных машынах. Ён аўтаматызуе задачы, такія як выпраўленне памылак, напісанне тэстаў, абнаўленне залежнасцей і стварэнне новых функцый, забяспечваючы прыватнасць кода і празрыстасць праз планы дзеянняў. Абодва інструменты, даступныя праз Google Labs, дэманструюць пераход Google да «агентнай распрацоўкі», што спрашчае працэсы для дызайнераў і праграмістаў.

Смарт-акуляры Project Aura

Google і Xreal прэзентавалі Project Aura — першыя смарт-акуляры на платформе Android XR, якія вяртаюць кампанію ў сегмент разумных акуляраў пасля Google Glass. Гэта лёгкія, падлучаныя да смартфона акуляры з аптычным празрыстым дысплеем (OST), што выкарыстоўваюць чыпы Qualcomm Snapdragon XR і інтэгруюць ШІ Gemini для інтуітыўнага ўзаемадзеяння, уключаючы навігацыю, пераклад у рэальным часе і доступ да аплікацый Google Play. Прылада абсталявана камерамі, мікрафонамі і дынамікамі, арыентавана на распрацоўшчыкаў. Выпуск гаджэта запланаваны на канец года.

Абнаўленні Google Workspace

Gmail атрымаў персаналізаваныя разумныя адказы, што ўлічваюць кантэкст з лістоў і Google Drive, а таксама функцыю ачысткі паштовай скрыні, якая дазваляе масава выдаляць або архіваваць паведамленні. Google Vids цяпер можа пераўтвараць слайды ў відэа, ствараць ШІ-аватары і выдаляць словы-паразіты з аўдыё. У Google Docs з’явілася магчымасць абмежаваць дапамогу ШІ толькі даверанымі крыніцамі.

Beam

Project Starline, тэхналогія 3D-відэасувязі, перайменавана ў Google Beam. Гэтая платформа выкарыстоўвае шэсць камер і дысплей для стварэння рэалістычнага 3D-выявы суразмоўцы, забяспечваючы эфект прысутнасці без неабходнасці выкарыстоўваць VR-акуляры. Google Beam інтэграваны з Google Meet, падтрымлівае пераклад гаворкі ў рэальным часе (пакуль для англійскай і іспанскай) і стане даступны ў офісах з канца 2025 года. Тэхналогія ўжо прайшла тэставанне ў офісах Google і ў партнёрстве з кампаніямі, такімі як Salesforce. Распрацоўшчыкі абяцаюць, што навінка павысіць уцягнутасць і палепшыць успрыманне падчас відэазванкоў.

Іншыя анонсы

  • Android 16: Выйшла версія Beta 4.1, поўны рэліз запланаваны на чэрвень 2025 года. Новы дызайн Material 3 Expressive дадае выразныя анімацыі і элементы інтэрфейсу, але яго ўкараненне чакаецца пазней.
  • Wear OS 6: Абноўлены інтэрфейс з уніфікаваным шрыфтам, дынамічнай тэмай для Pixel Watch і палепшанай кастамізацыяй аплікацый, уключаючы падтрымку Material 3 Expressive.
  • NotebookLM: Запушчана мабільная аплікацыя на базе Gemini 2.5 Flash, з палепшаным аналізам дадзеных і функцыяй Video Overviews для стварэння аглядаў на аснове відэа.
  • Android XR: Платформа, якая ўпершыню дэбютавала з акулярамі Project Moohan ад Samsung, цяпер пашырана падтрымкай смарт-акуляраў Project Aura і канкуруе з Apple Vision Pro, прапаноўваючы інтэграцыю з Google Play і ШІ Gemini.
  • SynthID Detector: Партал для праверкі кантэнту, згенераванага ШІ, з выкарыстаннем вадзяных знакаў SynthID.
  • Lyria RealTime: API для генерацыі музыкі ў рэжыме рэальнага часу, даступны для распрацоўшчыкаў.

Google душит стартап-экосистему — Y Combinator
Google душит стартап-экосистему — Y Combinator
По теме
Google душит стартап-экосистему — Y Combinator
«Суперагент» Google создаёт тысячи вариантов кода чтобы выбрать лучший
«Суперагент» Google создаёт тысячи вариантов кода, чтобы выбрать лучший
По теме
«Суперагент» Google создаёт тысячи вариантов кода, чтобы выбрать лучший
Как донести свою идею до руководства: советы вице-президента Google
Как донести свою идею до руководства: советы вице-президента Google
По теме
Как донести свою идею до руководства: советы вице-президента Google
Чытайце таксама
13 курсов по программированию на C++
13 курсов по программированию на C++
13 курсов по программированию на C++
С++, несмотря на свой солидный возраст, продолжает оставаться одним из самых популярных языков программирования с широкой сферой применения: от разработки ПО до создания игр. В сети можно найти достаточно ресурсов, которые помогут освоить этот язык. Мы предлагаем обратить внимание на подборку, подготовленную Digitaldefynd и дополненную нами. В ней собраны как бесплатные, так и платные ресурсы для людей с разным уровнем подготовки и знаний С++.
1 каментарый
10+ сертификаций Coursera, которые помогут улучшить резюме и повысить зарплату
10+ сертификаций Coursera, которые помогут улучшить резюме и повысить зарплату
10+ сертификаций Coursera, которые помогут улучшить резюме и повысить зарплату
Бюджетный способ прокачать навыки и повысить зарплату — это профессиональный сертификат от Google, IBM или крупного зарубежного университета. На Coursera как раз можно найти десятки полезных обучающих программ по машинному обучению, проджект-менеджменту и не только. Собрали 10+ сертификаций, которые будут выигрышно смотреться в резюме как новичка, так и опытного специалиста.
Дизайн, VR и интернет вещей: 10 доступных онлайн-курсов от Google, Amazon и других гигантов
Дизайн, VR и интернет вещей: 10 доступных онлайн-курсов от Google, Amazon и других гигантов
Дизайн, VR и интернет вещей: 10 доступных онлайн-курсов от Google, Amazon и других гигантов
На платформе Coursera можно найти сотни курсов от крупных корпораций, включая Google, Amazon и HubSpot. Это отличная возможность начать новую карьеру, повысить квалификацию и просто получить плюс в профессиональную карму. Мы собрали 10 программ от ИТ-компаний, которые помогут освоить машинное обучение, UX-дизайн, продакт-менеджмент, кибербезопасность и многое другое.
DataCamp открывает безлимитный доступ к курсам за $139 в год
DataCamp открывает безлимитный доступ к курсам за $139 в год
DataCamp открывает безлимитный доступ к курсам за $139 в год

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.