Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Год «бумерангоў»: Google масава вяртае былых супрацоўнікаў

Google вядзе зацятую барацьбу за былых супрацоўнікаў, каб узмацніць пазіцыі ў ШІ-гонцы з OpenAI, Meta і Anthropic. Каля 20% інжынераў ПЗ, што наймаліся кампаніяй сёлета для працы над ШІ, складаюць так званыя «супрацоўнікі-бумерангі» — гэта больш, чым у папярэднія гады, даведаўся CNBC.

Пакінуць каментарый

У кампаніі пацвердзілі, што лічба слушная і што тут фіксуюць ўсплёск колькасці даследчыкаў ШІ, якія вяртаюцца ад буйных канкурэнтаў, у параўнанні з 2024 годам.

Кіраўнік аддзела кампенсацыі Google Джон Кэйсі казаў пра трэнд на нядаўнім сходзе супрацоўнікаў. Паводле яго словаў, софтверных інжынераў, што вярнуліся, прывабілі назад глыбокія кішэні Google і магутная вылічальная інфраструктура, якая патрэбная для працы ШІ.

Выданне адзначае, што пул экс-супрацоўнікаў у Google прыстойны: у пачатку 2023 года мацярынская Alphabet скараціла 12 тысяч чалавек — 6% штата. Але з’ява рэхайрынгу назіраецца ў цэлым па рынку — пра яго яшчэ ў маі пісалі аналітыкі ADP Research, і самы вялікі ўсплёск фіксаваўся ў «інфармацыйным» сектары.

YouTube прапанаваў супрацоўнікам звальняцца па ўласным жаданні

Па тэме
YouTube прапанаваў супрацоўнікам звальняцца па ўласным жаданні
Чытайце таксама
OpenAI губляе вядучых спецыялістаў
OpenAI губляе вядучых спецыялістаў
OpenAI губляе вядучых спецыялістаў
Gartner: палова кампаній, якія замянялі людзей ШІ-ботамі, вельмі хутка будуць вяртаць людзей

Google збірае «спецназ»: Брын патрабуе дагнаць Anthropic у распрацоўцы ШІ-агентаў для кодынгу

Meta, Google і OpenAI губляюць топавых ШІ-даследчыкаў — яны сыходзяць і адразу падымаюць мільярды

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.