Google пачне паказваць рэкламу ў АІ-адказах

Кампанія стане паказваць рэкламу ў AI Overview — кароткіх зводках, якія генеруе штучны інтэлект для абагульнення вынікаў пошуку.

1 каментарый

Змены ў пошуку — гэта частка стратэгіі Google па ўтрыманні карыстальнікаў ад пераходу на іншыя АІ-пляцоўкі, такія як ChatGPT і Perplexity. Раней функцыя AI Overview падверглася крытыцы за памылкі і абсурдныя парады карыстальнікам (напрыклад, дадаваць клей у піцу).

Таксама АІ часта не можа адрозніць факты ад выдумкі і спасылаецца на састарэлыя даныя. Кампанія ўнеслі змены ў працу алгарытму, каб палепшыць працу сэрвісу, у тым ліку абмежаваўшы адказы на тэмы, звязаныя з бягучымі падзеямі, і запыты на тэмы аховы здароўя.

Цяпер Google спрабуе манетызаваць AI Overview: рэклама з’явіцца ў АІ-зводках на мабільных прыладах карыстальнікаў ЗША. Такія аб’явы будуць пазначаныя як «рэклама». Кампанія заявіла, што ў часе тэсціравання атрымала станоўчыя водгукі карыстальнікаў.

Аналітыкі мяркуюць, што з’яўленне рэкламы ў АІ-зводках можа прывесці да страты больш як $2 мільярдаў даходаў выдаўцоў праз скарачэнне паказаў рэкламы на сайтах. AI Overview можа адабраць да 25% трафіку, паколькі карыстальнікі пасля атрымання інфармацыі не стануць пераходзіць на сайт-крыніцу.

Старшыня OpenAI: АІ — бурбалка, але яна можа быць вельмі прыбытковай
Па тэме
Старшыня OpenAI: АІ — бурбалка, але яна можа быць вельмі прыбытковай
Apple рыхтуе iPhone SE без кнопкі «Дадому», але з АІ
Па тэме
Apple рыхтуе iPhone SE без кнопкі «Дадому», але з АІ
Bloomberg: Google рыхтуе адказ OpenAI — АІ, які думае
Па тэме
Bloomberg: Google рыхтуе адказ OpenAI — АІ, які думае

Читать на dev.by