Google пачне пазначаць выявы, створаныя АІ
У выніках пошуку з’явіцца абноўленая функцыя, якая пакажа, ці ўжываўся штучны інтэлект пры стварэнні выявы, ці выкарыстоўваліся традыцыйныя спосабы рэдагавання.
У найбліжэйшыя некалькі месяцаў Google пачне пазначаць выявы, створаныя і адрэдагаваныя АІ, у спецыяльным акне «Пра гэтую выяву» ў пошуку, Google Lens і функцыі «Круг для пошуку» на Android. Прааналізаваныя будуць выявы, якія змяшчаюць метаданыя C2PA.
Тэхналогія была распрацаваная на аснове стандарту метаданых, распрацаванага C2PA (Coalition for Content Provenance and Authenticity). Аўтэнтыфікацыі ўключаюць інфармацыю аб паходжанні выяў, гэтую тэхналогію ўжо ўжываюць Amazon, Microsoft, Adobe, Arm, OpenAI, Intel і іншыя кампаніі.
Google удзельнічала ў распрацоўцы стандарту C2PA 2.1, які можа вызначыць, ці была знятая выява на камеру пэўнай мадэлі. Давераны спіс C2PA дапаможа пацвердзіць дакладнасць гэтай інфармацыі. Кампанія плануе інтэграваць стандарт у рэкламныя сістэмы і Youtube.
Стандарт C2PA выкарыстоўваюць Leica і Sony, пра яго інтэграцыю абвясцілі Nikon і Canon. Метаданыя С2РА выкарыстоўваюцца ў Adobe Photoshop і Lightroom, аднак большасць анлайн-платформаў пакуль не інтэгравалі гэтага стандарту.
Читать на dev.by