Google нарэшце дазволіла змяняць адрас пошты ў Gmail
Кампанія пачала масава ўкараняць новую функцыю ў Gmail, якая дазваляе карыстальнікам змяняць імя электроннай пошты. Раней карыстальнікам даводзілася ствараць новы акаунт.

Функцыя ўжо даступная ўсім уладальнікам Google Account у ЗША і паступова распаўсюджваецца на карыстальнікаў. Раней яна тэставалася ў абмежаваным рэжыме.
Пасля змены адраса стары email не знікае: ён аўтаматычна захоўваецца як альтэрнатыўны. Гэта азначае, што лісты, адпраўленыя на ранейшы адрас, па-ранейшаму будуць прыходзіць у тую ж паштовую скрыню.
Пры гэтым Google увяла абмежаванні. Новы адрас можна стварыць толькі адзін раз у 12 месяцаў, а абранае імя нельга будзе выкарыстоўваць для рэгістрацыі асобнага акаунта ў будучыні.
Змена адраса не ўплывае на дадзеныя карыстальніка: захоўваецца доступ да ўсіх лістоў, файлаў у Google Drive, фатаграфій ды іншых сервісаў, у тым Gmail, Maps і YouTube. Аднак карыстальнікам можа спатрэбіцца ўручную абнавіць email у вонкавых сервісах, дзе ён выкарыстоўваецца для ўваходу.
Функцыя таксама можа быць карысная не толькі для замены «няўдалых» або састарэлых нікнэймаў, але і, напрыклад, пры змене імя. Каб змяніць адрас, неабходна перайсці ў налады акаунта Google, адкрыць раздзел «Асабістая інфармацыя», выбраць пункт «Email» і скарыстацца опцыяй «Change Google Account email», калі яна даступная.
У кампаніі адзначаюць, што абнаўленне распаўсюджваецца паступова, таму ў часткі карыстальнікаў магчымасць змены адраса можа з’явіцца пазней.

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.