Google аштрафавалі ў Расіі за нявыплату штрафу, які быў удвая меншы за новы

Маскоўскі суд пастанавіў накласці на Google LLC штраф у падвойным памеры ў рамках антыманапольнай справы Федэральнай антыманапольнай службы, піша «Інтэрфакс».

2 каментарыя

Маскоўскі суд пастанавіў накласці на Google LLC штраф у падвойным памеры ў рамках антыманапольнай справы Федэральнай антыманапольнай службы, піша «Інтэрфакс».

«Кампанія дадаткова мае заплаціць больш за 4 млрд расійскіх рублёў (каля $47 млн) у бюджэт Расійскай Федэрацыі», — гаворыцца на сайце рэгулятара.

Калі Google не аплаціць штраф на працягу 60 дзён ад моманту набыцця пастановай суда моцы, інфармацыя пра гэта будзе перададзеная судовым прыставам для спагнання, а матэрыялы справы — у суд.

Летась у ліпені ФАС аштрафавала Google на 2 млрд расійскіх рублёў за злоўжыванне панаваннем на рынку сэрвісаў відэахостынгу YouTube. Кампанія мелася выплаціць яго на працягу 2 месяцаў ад моманту набыцця дакументам пра накладанне штрафу моцы.

Антыманапольная справа разглядалася амаль год і была завершаная ў лютым 2022 года. Правілы фармавання, прыпынення, блакавання акаўнтаў і абыходжання з кантэнтам карыстальнікаў на Youtube былі прызнаныя непразрыстымі, неаб’ектыўнымі і непрадказальнымі.

Google получила второй оборотный штраф в России — на десятую часть выручки
По теме
Google получила второй оборотный штраф в России — на десятую часть выручки

У гэтым красавіку Федэральная служба судовых прыставаў краіны зняла ўсе грошы з рахункаў расійскай юрыдычнай асобы Google. Яны былі пераведзеныя на дэпазітны рахунак службы ў якасці забеспячальнай меры па судовых разглядах.

На 31 снежня 2022 года рэшта грашовых сродкаў і іх эквівалентаў ТАА «Гугл» складала 375,5 млн расійскіх рублёў, прычым на іх быў накладзены арышт. У 2022 годзе ФССП спісала з рахункаў кампаніі 10,3 млрд расійскіх рублёў.

У чэрвені 2022 года расійская «дачка» Google ініцыявала ўласнае банкруцтва. У верасні ў дачыненні да кампаніі была ўведзеная працэдура назірання.


Читать на dev.by