Google адмовіцца ад браўзера па змаўчанні Chrome у Chrome OS
Кампанія плануе адмовіцца ад выкарыстання браўзера Chrome па змаўчанні і перайсці на новы вэб-аглядальнік у сваёй АС.
Паводле даных AboutChromebooks, браўзер заменяць на вэб-аглядальнік Lacros. У дакументацыі Lacros з’явілася згадка наступнай версіі ChromeOS 116. Запуск АС запланаваны на канец жніўня гэтага года. Таксама ў бэта-версіі сістэмы «ёсць некалькі сотняў згадак Lacros», паведамляе выданне.
Пераход на Lacros можа забяспечыць эфектыўнейшы працэс абнаўлення і спросціць унясенне паправак для браўзера, мяркуюць інсайдары. Цяпер для ўнясення любых змяненняў у браўзеры неабходна рабіць поўнае абнаўленне ChromeOS. Гэта можа стаць сур’ёзнай праблемай пры выпраўленні крытычных уразлівасцяў.
Google дадасць да свайго галасавога памочніка АІ-мадэль
Google дадасць да свайго галасавога памочніка АІ-мадэль
У Google Play з’явілася праграма ChatGPT, але ёсць нюанс
У Google Play з’явілася праграма ChatGPT, але ёсць нюанс
Microsoft паламала функцыю Chrome у Windows, каб прасоўваць свой браўзер Edge
Microsoft паламала функцыю Chrome у Windows, каб прасоўваць свой браўзер Edge
Читать на dev.by