Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Google адкрыла доступ да моўнай мадэлі PaLM — распрацоўшчыкі змогуць хутка і проста рабіць кастамных чатботаў і не толькі

Google адкрыла для іншых распрацоўшчыкаў доступ да PaLM — адной са сваіх самых прасунутых моўных мадэляў. Ім прапанаваныя API мадэлі і шэраг карпаратыўных АІ-інструментаў, якія спросцяць для кампаній генерацыю тэксту, малюнкаў, кода, відэа, аўдыя ды іншага кантэнту на моўныя запыты.

Пакінуць каментарый

PaLM — аналаг мадэляў GPT ад OpenAI і LLaMA ад Meta. Яна была паказаная ў красавіку 2022 года. PaLM можа прымяняцца для розных задач спараджэння і рэдагавання тэксту — напрыклад, на аснове яе можна зрабіць чатбота, даручыць ёй рэзюмаваць тэксты або кодзіць.

Каб палегчыць працэс навучання PaLM пад канкрэтныя задачы для распрацоўшчыкаў, акрамя API PaLM кампанія запусціла сэрвіс MakerSuite. Дэталёвае наладжванне кастамізаваных мадэляў можна будзе ажыццяўляць прама ў браўзеры, а вылічэнні возьме на сябе Google Cloud.

Google хоча ўбудаваць АІ ва ўсе ключавыя прадукты
Google хоча ўбудаваць АІ ва ўсе ключавыя прадукты
Па тэме
Google хоча ўбудаваць АІ ва ўсе ключавыя прадукты

Таксама Google пашырыць падтрымку генератыўнага АІ платформай Vertex AI, якая спрашчае кліентам трэніроўку і разгортванне мадэляў машыннага навучання. Тут стане даступна яшчэ больш мадэляў Google Research і АІ-лабараторыі DeepMind.

Акрамя гэтага, кампанія абвясціла пра запуск новай платформы Generative AI App Builder. Яна дазволіць распрацоўшчыкам хутка ствараць чатботаў, дыялогавыя інтэрфейсы, кастамныя пошукавыя рухавікі, лічбавых памочнікаў і не толькі. Яны атрымаюць доступ да базавых мадэляў Google праз API і змогуць выкарыстоўваць гатовыя шаблоны для стварэння праграм за лічаныя хвіліны або гадзіны.

OpenAI паказала GPT-4 з падтрымкай малюнкаў
OpenAI паказала GPT-4 з падтрымкай малюнкаў
Па тэме
OpenAI паказала GPT-4 з падтрымкай малюнкаў
Meta выпусціла свой адказ чатботам Microsoft і Google
Meta выпусціла свой адказ чатботам Microsoft і Google
Па тэме
Meta выпусціла свой адказ чатботам Microsoft і Google
Meta стварыла АІ-мадэль якая можа сама выкарыстоўваць іншыя сэрвісы
Meta стварыла АІ-мадэль, якая можа сама выкарыстоўваць іншыя сэрвісы
Па тэме
Meta стварыла АІ-мадэль, якая можа сама выкарыстоўваць іншыя сэрвісы

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.