Google пераназвала АІ-чат-бота Bard у Gemini і запусціла платную падпіску
Google Bard цяпер носіць імя нейрасеткі Gemini, якая ляжыць у яго аснове, паведамляе TechCrunch. Акрамя таго, карыстальнікі з гэтага часу могуць даплаціць за больш якасныя адказы чат-бота.
Google Bard цяпер носіць імя нейрасеткі Gemini, якая ляжыць у яго аснове, паведамляе TechCrunch. Акрамя таго, карыстальнікі з гэтага часу могуць даплаціць за больш якасныя адказы чат-бота.
Падпіска Gemini Advanced уваходзіць у новы тарыф Google One AI Premium, які каштуе $19,99 на месяц і дае доступ да Gemini Ultra 1.0 — самай прасунутай на сёння моўнай мадэлі кампаніі. У дадатак яе ўладальнікі атрымаюць 2 Гб на Google Дыску, а неўзабаве змогуць карыстацца Gemini у праграмах Google Workspace, напрыклад, у Gmail, дакументах, табліцах, прэзентацыях і Google Meet. Два месяцы дзейнічае бясплатны пробны перыяд.
Для ўладальнікаў Android-прылад запушчаная новая мабільная праграма Gemini. Таксама яны змогуць замяніць на Gemini галасавога памочніка Google Assistant. На iOS АІ-бот укаранёны ў фірмовую праграму Google.
Gemini Advanced будзе даступная на англійскай мове больш як у 150 краінах свету, пачынаючы з ЗША. У далейшым плануецца дадаць японскую і карэйскую.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
В кумара надо было переименовывать