Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Паспешна, нязграбна»: супрацоўнікі Google разнеслі прэзентацыю фірмовага АІ-чатбота

Супрацоўнікі Google раскрытыкавалі кіраўніцтва, уключна з гендырэктарам Сундарам Пічаі, за правальную прэзентацыю хатняга канкурэнта ChatGPT — чатбота Bard — мінулага тыдня, піша CNBC. На ўнутраным форуме Memegen гуглеры назвалі рэліз «паспешным», «халтурным» і зусім не вартым кампаніі.

2 каментарыя

Пічаі зрабіў тэкставы анонс Bard у блогу кампаніі ў панядзелак — проста перад івэнтам Microsoft у аўторак, на якім яна расказала пра «новы Bing» на базе больш прасунутай версіі ChatGPT і інтэграцыі чатбота ў браўзер Edge. Больш пра Bard было расказана на прэзентацыі Google у сераду, але проста напярэдадні гэтага журналісты знайшлі памылку ў адным з яго адказаў, якая абрынула рынкавую капіталізацыю кампаніі на $100 млрд.

Падчас прэзентацыі старэйшы віцэ-прэзідэнт Google і кіраўнік пошукавага падраздзялення Прабхакар Рагхаван хутка прагартаў некалькі слайдаў з прыкладамі магчымасцей Bard, таксама былі анансаваныя АІ-навіны ў «Перакладчыку», «Картах» і Google Lens. У цэлым гледачы, уключна з супрацоўнікамі Google, чакалі ад прэзентацыі большага, а некаторыя выступоўцы наогул нармальна не падрыхтаваліся да яе — адзін з іх забыў патрэбны для дэманстрацыі смартфон. Некаторыя супрацоўнікі нават не ведалі пра мерапрыемства.

Microsoft представила «новый Bing» со встроенным чатботом OpenAI — круче ChatGPT
Microsoft представила «новый Bing» со встроенным чатботом OpenAI — круче ChatGPT
По теме
Microsoft представила «новый Bing» со встроенным чатботом OpenAI — круче ChatGPT

Гэтым разам на Memegen, дзе гуглеры звычайна жартуюць пра праблемы і хібы кампаніі, пасты былі змрачнейшыя і з больш жорсткай крытыкай — перш за ўсё Сундара Пічаі. Супрацоўнікі заклікалі яго быць дальнабачнейшым і «выставілі» яму і менеджменту найніжэйшую адзнаку, якую можна атрымаць па выніках перфоманс-рэв’ю ў Google.

Летась, напярэдадні звальненняў, Пічаі папрасіў супрацоўнікаў засяродзіцца і быць максімальна «Googley» — то-бок быць мэтанакіраванымі і працавітымі і памятаць, што яны — частка каманды. Супрацоўнікі адзначылі, што прэзентацыя атрымалася прамой супрацьлегласцю таго, што ад іх патрабаваў менеджмент.

Google планирует упростить компанию: меньше митингов больше фокуса на целях
Google планирует упростить компанию: меньше митингов, больше фокуса на целях
По теме
Google планирует упростить компанию: меньше митингов, больше фокуса на целях

«Рэліз Bard на рынак у паспеху і паніцы пацвердзіў страхі рынку наконт нас», — напісана ў адным з пастоў з фэйспалмам, які сабраў шмат згодных.

Пытанне пра поспехі кампаніі ў сферы АІ гучала на ўсеагульным сходзе супрацоўнікаў у снежні, калі разгаралася шуміха вакол ChatGPT. Тады топы адказалі, што Google не можа спяшацца з распрацоўкай свайго чатбота, каб не сапсаваць рэпутацыі.

Яшчэ адзін карыстальнік форума выклаў літару G, якая гарыць на вогнішчы, з подпісам, што ад мінулага года ўсё, што адбываецца ў кампаніі, адчуваецца так. Аўтар іншага мема адзначыў, што навіна пра звальненне 12 тысяч супрацоўнікаў падняла каціроўкі Google на 3%, а адная няўдалая прэзентацыя — абваліла на 8%.

Капитализация Alphabet обвалилась на $100 млрд из-за ошибки в рекламе чатбота
Капитализация Alphabet обвалилась на $100 млрд из-за ошибки в рекламе чатбота
По теме
Капитализация Alphabet обвалилась на $100 млрд из-за ошибки в рекламе чатбота
Microsoft хоча ўбудаваць у пошук ChatGPT — «забойцу Google»
Microsoft хоча ўбудаваць у пошук ChatGPT — «забойцу Google»
Па тэме
Microsoft хоча ўбудаваць у пошук ChatGPT — «забойцу Google»

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Лаврентий  Лучезарный
Лаврентий Лучезарный Пилот межзвёздного пространства в Космолёт
0

Если следовать логике большинства белорусских релокантов в Польшу - они, сотрудники Гугл, должны молча проглатывать всё что даёт им Гугл и не сметь даже малейше критиковать. Ведь этаже Еуропа, то есть этаже Гугл!

-1

Ну конечно, куда гуглу до лекаботов да?