Google перамагла ў судзе Еўракамісію і зэканоміла 1,5 млрд еўра
Суд ЕС задаволіў апеляцыю кампаніі і скасаващ накладзены ў 2019 годзе Еўракамісіяй штраф. Аднак ведамства можа аспрэчыць рашэнне.
Суд заявіў, што прыняў «большую частку высноў камісіі» пра дамінуючае становішча Google на рынку і стварэнне перашкод для канкуруючых рэкламадаўцаў. Ведамства лічыць, што ўведзеныя кампаніяй абмежаванні на чужыя рэсурсы ад 2006 да 2016 года антыканкурэнтныя.
Суд пастанавіў, што Еўракамісія не ўлічыла ўсіх абставін пры ацэнцы працягласці палажэнняў дамоў. На думку Google, гаворка ідзе толькі аб невялікай колькасці пошукавых тэкставых аб’яў, якія былі размешчаныя на абмежаванай лколькасци сайтаў.
«Мы ўнеслі змены ў нашыя дамовы ў 2016 годзе, выдаліўшы адпаведныя палажэнні яшчэ да рашэння камісіі. Мы рады, што суд прызнаў памылкі ў першапачатковым рашэнні і скасаваў штраф. Мы падрабязна вывучым поўнае рашэнне», — растлумачылі ў кампаніі.
Усяго за апошнія гады еўрапейскія рэгулятары судзіліся з кампаніяй тройчы на агульную суму штрафаў у памеры 8,25 мільярда еўра. Раней Еўрапейскі суд наклаў на Google штраф у памеры 2,42 мільярда еўра за злоўжыванне дамінуючым становішча на рынку.
Читать на dev.by