Google паказала лінейку Pixel 9 і запусціла галасавы чат Gemini Live
На прэзентацыі Google 2024 кампанія паказала шэраг навінак: новую лінейку смартфонаў Pixel 9, а таксама разумныя гадзіннікі Pixel Watch 3 і навушнікі Pixel Buds Pro 2.
На прэзентацыі Google 2024 кампанія паказала шэраг навінак: новую лінейку смартфонаў Pixel 9, а таксама разумныя гадзіннікі Pixel Watch 3 і навушнікі Pixel Buds Pro 2.
На прэзентацыі Google 2024 кампанія паказала шэраг навінак: новую лінейку смартфонаў Pixel 9, а таксама разумныя гадзіннікі Pixel Watch 3 і навушнікі Pixel Buds Pro 2.
Кампанія паказала лінейку з чатырох смартфонаў: базавы Pixel 9 і тры Pro-версіі: Pixel 9 Pro, Pixel 9 Pro XL і складанчык Pixel 9 Pro Fold. Прылада Pixel 9 мае працэсар Tensor G4 з ядром павышанай прадукцыйнасці Arm Cortex-X4, трыма ядрамі Cortex-A720 і чатырма Cortex-A520, графічным паскаральнікам Mali-G715 і мадэмам Exynos 5400. Аб’ём аперацыйнай памяці — 12 Гбайт.
У Pixel 9 6,3-цалёвы дысплей Actua OLED з разрознасцю FHD+ (2424×1080 пікселяў). Частата абнаўлення — 120 Гц, пікавая яркасць да 2700 ніт. Прылада атрымала ультрагукавы сканер, убудаваны ў дысплэй, замест аптычнага сканера адбіткаў пальцаў. У Pixel 9 Pro памер дысплэя будзе такім жа, як у Pixel 9 — з дыяганаллю 6,3 цалі, але з вышэйшай разрознасцю. У Pixel 9 Pro XL дыяганаль — 6,8 цалі.
Батарэя ёмістасцю 4700 мА·г падтрымлівае зарадку магутнасцю 45 Вт, папаўненне зараду да 55% адбываецца за 30 хвілін. Зарадная прылада магутнасцю 45 Вт прадаецца асобна. Pixel 9 мае франтальную камеру з 10,5-Мп сэнсарам вытворчасці Samsung. На задняй панэлі размешчаная асноўная 50-мегапіксельная камера Samsung ISOCELL GNK з падтрымкай аптычнай стабілізацыі і 48-мегапіксельная звышшырокавугольная камера.
Галоўная новая функцыя лінейкі — гэта новы рэжым галасавога чата для Gemini пад назвай Gemini Live, які заменіць «Google Асістэнта». Функцыя нагадвае галасавы чат ChatGPT. Размова адбываецца ў вольнай форме, бота можна перарываць на паўслове, прыпыняць размову не націскаючы кнопак і аднаўляць яго пазней.
Gemini Live працуе таксама ў фонавым рэжыме пры заблакаваным экране смартфона. Карыстальнікі могуць выбраць з 10 новых галасоў для Gemini. Пакуль функцыя працуе толькі на англійскай мове, але найбліжэйшымі тыднямі Gemini Live стане даступны на iOS і атрымае падтрымку дадатковых моў.
Gemini Live будзе даступны пакуль толькі для падпісчыкаў Gemini Advanced. Акрамя Gemini Live з’явіліся і іншыя функцыі, напрыклад, магчымасць аналізаваць кантэкст экрана карыстальніка. Пасля таго, як карыстальнік абярэ опцыю Ask about this screen або Ask about this video, АІ дасць неабходную інфармацыю.
Смартфон даступны ў чатырох колерах: Porcelain (фарфор), Peony (півоня), Wintergreen (зялёны) і Obsidian (чорны). Кошт Pixel 9 — $799, Pixel 9 Pro — $999, Pixel 9 Pro XL — $1099. Прылады ўжо даступныя для перадзаказу, у продаж яны паступяць 22 жніўня, Pixel 9 Pro пачне прадавацца ў верасні.
Таксама кампанія паказала разумныя гадзіннікі Pixel Watch 3. У прылады дзве мадэлі: з дысплэем Actua на 41 мм і 45 мм. Пікавая яркасць — 2000 ніт. Гадзіннікі працуюць да 36 гадзін пры поўнай зарадцы. У гаджата з’явілася функцыя, якая выяўляе страту пульсу і аўтаматычна пасылае запыт выратавальнай службе. Кошт мадэлі з экранам 41 мм — $349, c 45 мм — $399. Прылада паступіць у продаж 10 верасня.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
полный флоп, чипсет отстой, тем более за 999