Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Google прызналі манапалістам на рынку пошуку. Што гэта значыць?

Упершыню за 25 гадоў амерыканскі суд прызнаў тэхналагічную карпарацыю манапалістам, але яшчэ не вызначыўся з пакараннем. Як рашэнне адаб’ецца на карпарацыі і карыстальніках?

1 каментарый

Міністэрства юстыцыі падала пазоў супраць кампаніі ў 2020 годзе. У часе разбору высветлілася, што кампанія заключыла пагадненні са многімі партнёрамі (сярод іх Apple, Samsung, Mozilla і іншыя), каб яе пошукавая сістэма была асноўнай на мабільных прыладах і ў браўзерах. Напрыклад, пагадненне з Apple дзейнічае ад 2022 года. У 2023 годзе кампанія выплаціла $19 мільярдаў у рамках пагаднення. Для Google гэтыя выплаты — самы вялікі артыкул выдаткаў кампаніі.

У выніку Акруговы суд Калумбіі пастанавіў, што кампанія парушыла антыманапольнае заканадаўства ЗША. Суддзя Аміт Мехта заявіў, што падобныя выплаты дазволілі стаць Google манапалістам на рынку анлайн-пошуку і перашкаджаць паўнавартаснай канкурэнцыі. Карпарацыя атрымала магчымасць пастаянна павышаць цэны на анлайн-рэкламу без якіх-небудзь наступстваў для свайго бізнэсу. За 2021 год даходы ад пошукавай рэкламы склалі $146 мільярдаў і з тых часоў лічбы толькі растуць.

Суддзя ўдакладніў, што Google не мае манаполіі на рынку агульнай пошукавай рэкламы, паколькі яе канкурэнты, такія як Amazon і Walmart, таксама прапануюць карыстальнікам рэкламу, звязаную з пошукавымі запытамі. Аднак у Google ёсць манаполія на пошукавыя тэкставыя аб’явы, якія з’яўляюцца ў верхняй частцы пошукавай выдачы.

Што вы хацелі даведацца пра пошукавы алгарытм Google: дэталі велічэзнай уцечкі
Што вы хацелі даведацца пра пошукавы алгарытм Google: дэталі велічэзнай уцечкі
Па тэме
Што вы хацелі даведацца пра пошукавы алгарытм Google: дэталі велічэзнай уцечкі

Суд пакуль не вызначыў пакаранне для Google — у рамках асобнага працэсу яго вызначаць у верасні гэтага года. Міністэрства юстыцыі ЗША ў сваім пазове не выстаўляла канкрэтных патрабаванняў да кампаніі. Таксама Google мае намер падаць апеляцыю, што зацягне ўвесь судовы працэс і можа адтэрмінаваць вызначэнне пакарання на месяцы і нават гады.

Лагічным, але менш чаканым можа быць накладанне штрафу. Аднак амерыканская антыманапольная сістэма аддае перавагу выкарыстанню іншых метадаў пакарання, так як для буйных карпарацый нават вялікія штрафы не з’яўляюцца дастаткова адчувальнымі, каб прымусіць іх змяніць свае паводзіны на рынку.

Пераважнейшай выглядае забарона на размеркаванне даходаў ад рэкламы паміж партнёрамі. Google могуць забараніць заключаць кантракты з іншымі кампаніямі ў цяперашнім выглядзе. Такая забарона пагражае сур’ёзнымі фінансавымі стратамі для ўсіх удзельнікаў: напрыклад, Apple можа страціць да $20 мільярдаў штогадовых адлічэнняў у рамках свайго кантракта, што раўнацэнна 4-6% чыстага прыбытку.

Каты на Месяцы і клей для піцы: Google уручную выдаляе дзіўныя адказы свайго АІ-пашукавіка
Каты на Месяцы і клей для піцы: Google уручную выдаляе дзіўныя адказы свайго АІ-пашукавіка
Па тэме
Каты на Месяцы і клей для піцы: Google уручную выдаляе дзіўныя адказы свайго АІ-пашукавіка

Іншы шлях — гэта абавязак інфармаваць карыстальнікаў аб магчымасці выбару пошукавай сістэмы, што нагадвае патрабаванні еўрапейскіх рэгулятараў, якія Google ужо выконвае. Аднак гэтыя абавязкі не прывялі да значных змен на рынку анлайн-пошуку ў ЕС: да гэтага часу ільвіная доля рынку належыць Google, а мясцовыя пашукавікі застаюцца ў меншасці.

Нарэшце, самы кардынальны крок — гэта падзел актываў Google. Гэта можа стаць найбуйнейшым падзелам ад 1984 года, калі Мінюст ЗША абавязаў зрабіць гэта AT&T. Эксперты сумняваюцца, што суд пойдзе на такі крок, паколькі раздзел наўрад ці адаб’ецца на папулярнасці пашукавіка і рашуча не зменіць сітуацыі на рынку.

Google працягвае настойваць, што дамаглася становішча на рынку дзякуючы якаснаму сэрвісу. Пра гэта ж казалі і прадстаўнікі Apple у часе судовых слуханняў: віцэ-прэзідэнт кампаніі Эдзі К’ю заявіў, што на рынку проста няма годных альтэрнатыў Google. Канкурэнты прайграюць Google і ў якасці пошуку, і ў фінансавых магчымасцях, якія яны могуць прапанаваць Apple. На рынку проста няма іншых гульцоў, якія могуць прапанаваць настолькі выгадныя ўмовы.

Чат-боты уничтожат Google? Почему пока рано говорить о победе ИИ
Чат-боты уничтожат Google? Почему пока рано говорить о победе ИИ 
По теме
Чат-боты уничтожат Google? Почему пока рано говорить о победе ИИ

У Мінюста ЗША ёсць яшчэ адзін пазоў супраць Google, які тычыцца рынку анлайн-рэкламы. Акрамя Google, амерыканскія ўлады вядуць некалькі судовых спрэчак з тэхналагічнымі кампаніямі, у тым ліку з Apple, Amazon, Meta. Apple абвінавачваюць у перашкодзе пераходу карыстальнікаў на смартфоны канкурэнтаў. Amazon нібыта выціскае канкурэнтаў са сваёй пляцоўкі, прыярытэзючы свае паслугі. Meta абвінавачваюць у стварэнні манаполіі пасля куплі Instagram і WhatsApp.

Цяперашняе рашэнне можа паўплываць на будучыя разборы з канкурэнтамі Google. Таксама гэта адаб’ецца на праектах кампаніі, звязаных са штучным інтэлектам. Цяпер карпарацыя карыстаецца сваім становішчам і збірае велізарныя аб’ёмы пошукавых даных, якія прымяняе для машыннага навучання. Калі Google пазбавіцца гэтай перавагі, кампанія не зможа канкураваць у АІ-гонцы ў будучыні.

Абвал на сусветных рынках: як зачапіла IT? І што будзе далей?
Абвал на сусветных рынках: як зачапіла IT? І што будзе далей?
Па тэме
Абвал на сусветных рынках: як зачапіла IT? І што будзе далей?
Покушение на Трампа: волна конспирологии накрыла соцсети
Покушение на Трампа: волна конспирологии накрыла соцсети
По теме
Покушение на Трампа: волна конспирологии накрыла соцсети
Аппетиты ИИ выходят из-под контроля: ему нужно все больше энергии и воды
Аппетиты ИИ выходят из-под контроля: ему нужно все больше энергии и воды
По теме
Аппетиты ИИ выходят из-под контроля: ему нужно все больше энергии и воды

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
0

ваш ход министерство информации. пока они делят рынок онт может своей правдой все залить