Google паказвае менш адказаў АІ пасля яго дзіўных парад

Кампанія скараціла выкарыстанне тэхналогіі AI Overviews у пошукавай сістэме пасля таго, як АІ пачаў генераваць бессэнсоўныя і небяспечныя адказы на запыты карыстальнікаў.

Пакінуць каментарый

SEO-Кампанія BrightEdge падлічыла, што колькасць такіх адказаў на пошукавыя запыты знізілася за чэрвень ад 11% да 7%. Кампанія абвергла гэтыя паказчыкі, назваўшы метадалогію даследавання некарэктнай. На думку Google, даследаванне не ўлічвае розніцы паміж карыстальнікамі, якія актывавалі функцыю AI Oveviews, і тымі, хто гэтага не зрабіў. BrightEdge заявіла, што адсочвала толькі даныя карыстальнікаў, якія актывавалі АІ-функцыю.

Пасля запуску функцыі кароткіх адказаў AI Overviews карыстальнікі пачалі атрымліваць недарэчныя і небяспечныя парады, якія генерыраваў АІ. Шырока вядомымі сталі гісторыі з рэкамендацыяй нашмараваць піцу клеем або з’есці камяні для папаўнення недахопу мінеральных рэчываў у арганізме. Google у адказ на крытыку абмежавала выкарыстанне неправеранага карыстальніцкага кантэнту ў адказах АІ і дадала інструменты для выяўлення бессэнсоўных запытаў.

Apple, Anthropic і Nvidia вучыліся на роліках Youtube без ведама Google
Па тэме
Apple, Anthropic і Nvidia вучыліся на роліках Youtube без ведама Google
Google выпусціла генератар відэа для стварэння прэзентацый
Па тэме
Google выпусціла генератар відэа для стварэння прэзентацый
Google в 5 раз увеличила некоторые выплаты за поиск уязвимостей в коде
По теме
Google в 5 раз увеличила некоторые выплаты за поиск уязвимостей в коде

Читать на dev.by