Google «усцешаная» тым, што Amazon бачыць у ёй пагрозу
Ва ўнутраных гайдах для спецыялістаў па продажах Amazon патрабуе прыніжаць магчымасці сваіх буйных канкурэнтаў, напрыклад, Google.
Ва ўнутраных гайдах для спецыялістаў па продажах Amazon патрабуе прыніжаць магчымасці сваіх буйных канкурэнтаў, напрыклад, Google.
Ва ўнутраных гайдах для спецыялістаў па продажах Amazon патрабуе прыніжаць магчымасці сваіх буйных канкурэнтаў, напрыклад, Google.
Так, сэйлзам воблачнага сэрвісу AWS загадана пазіцыянаваць як канкурэнтную перавагу над Google і Microsoft тое, што кампанія робіць кастамныя крэмніевыя працэсары і АІ-чыпы. А таксама рабіць акцэнт на абмежаванасці спектру мадэляў, прапанаваных Google.
Google гэта не моцна радуе: «Мы ўсцешаныя тым, што [Amazon] турбуецца пра нас, але выдумка не становіцца фактам проста таму, што хтосьці ў яе верыць», — сказаў прадстаўнік кампаніі ў каментары Business Insider.
Ён дадаў, што АІ-інфраструктура Google забяспечвае найлепшую прадукцыйнасць, бяспеку і суадносіны выдаткаў і эфектыўнасці, а таксама што кампанія прапаноўвае доступ да шырокага спектру AI-мадэляў — больш як 150, уключаючы хатнія, чужыя і оўпэнсорсныя.
Google доўгі час лічылася лідарам у сферы АІ, але потым на рынку з’явіўся чат-бот ChatGPT ад OpenAI, які пахіснуў пазіцыі тэхнагіганта. Amazon дамінуе на рынку воблачных вылічэнняў, але выбухны рост папулярнасці OpenAI вывеў яе наперад у генератыўным АІ. У матэрыялах Amazon для сэйлзаў гаворыцца, што некаторыя кліенты AWS запускалі свае першыя праекты менавіта на тэхналогіі OpenAI, а не AWS.
У Amazon у каментары падкрэслілі, што AWS дае больш сэрвісаў генератыўнага АІ, чым любы іншы воблачны правайдар. І дадалі, што ўсяго толькі хочуць растлумачыць кліентам, што менавіта AWS з’яўляецца самай лепшай, простай і прадукцыйнай платформай для стварэння праграм на аснове генератыўнага АІ.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Какой гугель оказался внезапно трансфобный :))))