«Google страціла маральны компас»: топ-менеджар звольніўся праз угоду кампаніі з Пентагонам
Дырэктар па бяспецы платформы Android у Google Рэнэ Майрхофер пакінуў кампанію праз яе супрацоўніцтва з Міністэрствам абароны ЗША.
Дырэктар па бяспецы платформы Android у Google Рэнэ Майрхофер пакінуў кампанію праз яе супрацоўніцтва з Міністэрствам абароны ЗША.
Дырэктар па бяспецы платформы Android у Google Рэнэ Майрхофер пакінуў кампанію праз яе супрацоўніцтва з Міністэрствам абароны ЗША.
Майрхофер пацвердзіў Business Insider сапраўднасць свайго развітальнага ліста да калегаў. У ім ён напісаў, што рашэнне аб адыходзе стала «непазбежным» пасля таго, як Google падпісала пагадненне, якое дазваляе Пентагону выкарыстоўваць яе ШІ-мадэлі для сакрэтнай працы.
Google абвясціла пра такую ўгоду ў канцы красавіка. Гаворка ідзе пра прадстаўленне ШІ-тэхналогій для задач з грыфам сакрэтнасці, у тым планаванне ваенных аперацый і збор разведдадзеных. Гэта выклікала незадаволенасць часткі супрацоўнікаў, якія раней заклікалі кіраўніцтва не заключаць пагадненне.
У лісце Майрхофер заявіў, што кіраўніцтва Google «страціла маральны компас». Ён таксама раскрытыкаваў кампанію за адмову ад ранейшых абмежаванняў у прынцыпах выкарыстання ШІ. У 2018 годзе Google абяцала не ўжываць ШІ для распрацоўкі зброі ды інструментаў сачэння, але ў лютым 2025 года прыбрала гэтыя фармулёўкі са сваіх правілаў. «Нішто з гэтага не абмяркоўваецца і не тлумачыцца ўнутры кампаніі. Такія рашэнні проста прымаюцца топ-менеджментам», — напісаў ён.
У лісце Майрхофер растлумачыў сваю пазіцыю асабістымі перакананнямі. «Я пацыфіст і даўно вырашыў, што не буду асабіста працаваць на ваенных, якія ўдзельнічаюць у наступальных войнах», — напісаў Майрхофер. «Гэта ўгода азначае, што прадукты Google, верагодна, будуць выкарыстоўвацца наўпрост супраць мяне і блізкіх мне людзей. У бягучай сітуацыі я не бачу, як мог бы не сысці», — дадаў аўтар.
Спікер таксама выказаў занепакоенасць тым, што угода Google з Пентагонам дапускае выкарыстанне ШІ для «любой законнай мэты». Майрхофер лічыць, што ў цяперашняй палітычнай сітуацыі гэта можа ўключаць, у тым ліку, масавае сачэнне за грамадзянамі ЕС.
Google не адказала на запыт Business Insider пра каментар. Раней прадстаўнік кампаніі казаў, што Google «ганарыцца» ўдзелам у кансорцыуме ШІ-лабараторый, якія прадастаўляюць тэхналогіі ў інтарэсах нацыянальнай бяспекі.
У кампаніі таксама заяўлялі, што ШІ не павінен выкарыстоўвацца для масавага ўнутранага сачэння або аўтаномнай зброі без належнага чалавечага кантролю.
Майрхофер будзе лічыцца ў штаце да жніўня, але, паводле яго, неадкладна спыніць удзел у любой працы над ШІ-сістэмамі, якія могуць трапіць пад угоду з Пентагонам.
Ён падкрэсліў, што не асуджае калег, якія не могуць сысці па тых жа прычынах. Паводле Майрхофера, ён знаходзіцца ў прывілеяваным становішчы, паколькі таксама працуе ў акадэмічным асяроддзі ў Еўропе і не залежыць ад заробкаў у Google гэтак жа моцна, як многія іншыя супрацоўнікі.



Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.