Google выдаткуе больш за $100 млрд на штучны інтэлект

Кіраўнік Google DeepMind Дэміс Хасабіс мяркуе, што выдаткі кампаніі на распрацоўку АІ у цэлым пераваляць за $100 млрд. Гэта яшчэ адное пацверджанне таго, што АІ-гонка ў Крэмніевай даліне набірае абароты, піша Bloomberg.

Пакінуць каментарый

На ўчорашняй канферэнцыі TED у Ванкуверы Хасабіса спыталі пра суперкамп’ютар Stargate, які за $100 млрд збіраюцца пабудаваць Microsoft і OpenAI.

«Не буду называць канкрэтныя лічбы, але я думаю, што ў перспектыве мы ўкладзем больш», — адказаў гендырэктар і сузаснавальнік DeepMind, якую Google паглынула дзесяць гадоў таму. Ён дадаў, што Alphabet мае большыя вылічальныя магутнасці за ейных канкурэнтаў, уключаючы Microsoft.

«Гэта была адная з прычын, з якой мы аб’ядналіся з Google у 2014 годзе: мы разумелі, што каб стварыць агульны штучны інтэлект, нам трэба шмат вылічальных магутнасцяў», — растлумачыў ён.

«Так і выйшла. А камп’ютараў было і дагэтуль больш за ўсіх у Google», — дадаў Хасабіс. Паводле яго слоў, поспех ChatGPT паказаў, што грамадства гатовае да ўкаранення АІ-сістэм, нягледзячы на іх памылкі і недасканаласць.

Microsoft и OpenAI строят суперкомпьютер за $100 млрд
По теме
Microsoft и OpenAI строят суперкомпьютер за $100 млрд
Бигтехи лгут о рисках ИИ для человечества ради господства на рынке. Так считает сооснователь Coursera и Google Brain
По теме
Бигтехи лгут о рисках ИИ для человечества ради господства на рынке. Так считает сооснователь Coursera и Google Brain

Читать на dev.by