Google прэзентавала Gemini 3 Flash — новая мадэль бясплатная для ўсіх
Кампанія прэзентавала мадэль Gemini 3 Flash — хуткую і больш даступную версію флагманскай Gemini 3, і зрабіла яе мадэллю па змаўчанні ў аплікацыі Gemini і ШІ-рэжыме пошуку.
Кампанія прэзентавала мадэль Gemini 3 Flash — хуткую і больш даступную версію флагманскай Gemini 3, і зрабіла яе мадэллю па змаўчанні ў аплікацыі Gemini і ШІ-рэжыме пошуку.
Кампанія прэзентавала мадэль Gemini 3 Flash — хуткую і больш даступную версію флагманскай Gemini 3, і зрабіла яе мадэллю па змаўчанні ў аплікацыі Gemini і ШІ-рэжыме пошуку.
Паводле дадзеных кампаніі, Gemini 3 Flash спалучае высокі ўзровень разважанняў з нізкай затрымкай і зніжаным коштам. Мадэль выйшла ўсяго праз шэсць месяцаў пасля Gemini 2.5 Flash і паказала прыкметны рост прадукцыйнасці. У шэрагу бэнчмаркаў яна наблізілася да ўзроўню Gemini 3 Pro і GPT-5.2, а па некаторых паказчыках нават перасягнула канкурэнтаў.

У тэсце Humanity’s Last Exam Gemini 3 Flash набрала 33,7%. Для параўнання, Gemini 3 Pro паказала 37,5%, GPT-5.2 — 34,5%, а Gemini 2.5 Flash — толькі 11%. У мультымадальным бэнчмарку MMMU-Pro новая мадэль паказала лепшы вынік сярод усіх удзельнікаў — 81,2%. У задачах агентнага праграмавання SWE-bench Verified Gemini 3 Flash атрымала 78%, саступіўшы толькі GPT-5.2.
Gemini 3 Flash ужо стала стандартнай мадэллю ў аплікацыі Gemini па ўсім свеце, замяніўшы версію 2.5 Flash. Карыстальнікі па-ранейшаму могуць выбраць Gemini 3 Pro для больш складаных задач, звязаных з матэматыкай і праграмаваннем.
У Google адзначаюць, што новая мадэль лепш разумее намеры карыстальнікаў і эфектыўней працуе з мультымадальнымі запытамі: аналізуе відэа і аўдыё, распазнае выявы і скетчы, а таксама фарміруе больш наглядныя адказы з табліцамі і візуальнымі элементамі. У аплікацыі Gemini яе таксама можна выкарыстоўваць для хуткага стварэння прататыпаў аплікацый па тэкставым апісанні.
Для бізнесу і распрацоўшчыкаў Gemini 3 Flash даступная праз Vertex AI і Gemini Enterprise. Яе ўжо выкарыстоўваюць кампаніі JetBrains, Figma, Cursor і Harvey. Распрацоўшчыкі могуць падключыцца да мадэлі ў рэжыме прэв’ю праз API, AI Studio, Antigravity і іншыя інструменты Google.
Кошт выкарыстання мадэлі складае $0,50 за 1 мільён уваходных токенаў і $3 за 1 мільён выходных, што крыху даражэй за Gemini 2.5 Flash. Пры гэтым Google сцвярджае, што Gemini 3 Flash працуе ў тры разы хутчэй і ў сярэднім выкарыстоўвае на 30% менш токенаў для задач разважання, што можа зніжаць агульныя выдаткі пры масавым выкарыстанні.



Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.