Google паказала палепшаны фармат сціскання выяў — ён на траціну эфектыўнейшы за JPEG
Google паказала Jpegli — новую бібліятэку кадавання JPEG, якая сціскае выявы на 35% эфектыўней пры захаванні высокай якасці.
Сярод пераваг Jpegli:
- Бібліятэка з’яўляе сабою кадзіроўшчык і дэкодар, цалкам сумяшчальныя з арыгінальным стандартам JPEG і API/ABI-сумяшчальныя з libjpeg-turbo і MozJPEG.
- Высокая якасць. Пры ўпакоўванні і распакоўванні выяў з дапамогай Jpegli выконваюцца больш дакладныя і «псіхавізуальна эфектыўныя» вылічэнні, дзякуючы чаму выявы атрымліваюцца выразнейшымі і з меншай колькасцю артэфактаў.
- Хуткасць. Хоць якасць карцінкі і эфектыўнасць сціскання ў Jpegli лепшыя, хуткасць кадавання супастаўная з libjpeg-turbo і MozJPEG. Дзякуючы гэтаму вэб-распрацоўшчыкі могуць лёгка ўбудаваць новую бібліятэку ў працоўныя працэсы без шкоды для хуткасці працы і спажывання памяці.
- Магчымасць кадавання выявы з вылучэннем 10 і больш бітаў на каляровы кампанент. Традыцыйныя бібліятэкі кадуюць выявы з выкарыстаннем 8 бітаў на кампанент, што прыводзіць да артэфактаў на плаўных градыентах. Атрыманыя выявы цалкам сумяшчальныя з дэкадзіроўшчыкамі з 8-бітавым прадстаўленнем каляровых складнікаў, а значыць адлюструюцца ва ўсіх існых праграмах прагляду, уключаючы браўзеры.
- Эфектыўнасць сціскання. Jpegli сціскае выяву эфектыўней за традыцыйныя кадзіроўшчыкі, што дазваляе эканоміць месца і трафік, а таксама паскорыць загрузку старонак.
Дамагчыся такіх вынікаў атрымалася частковым ужываннем напрацовак фармату JPEG XL. Кампанія адмовілася ад яго падтрымкі ў Google Chrome пасля доўгага тэсціравання праз «адсутнасць значных пераваг і цікавасці ў супольнасці».
Google: Rust-распрацоўшчыкі ўдвая прадуктыўнейшыя за распрацоўшчыкаў на C++
Google: Rust-распрацоўшчыкі ўдвая прадуктыўнейшыя за распрацоўшчыкаў на C++
Google пагадзілася знішчыць даныя аб праглядзе, сабраныя ў рэжыме «інкогніта»
Google пагадзілася знішчыць даныя аб праглядзе, сабраныя ў рэжыме «інкогніта»
Читать на dev.by