Google не ўдалося аспрэчыць буйны антыманапольны пазоў у ЕС, піша Reuters: Еўрапейскі суд у Люксембургу ў аўторак пакінуў у сіле штраф памерам €2,42 млрд ($2,7 млрд), накладзены на амерыканскую кампанію рэгулятарамі ЕС.

Штраф быў выпісаны Еўрапейскай камісіяй у 2017 годзе. Кампанію абвінавацілі ў тым, што яна злоўжывае ўласным сэрвісам параўнання цэн на тавары, каб атрымаць несправядлівую перавагу над менш буйнымі еўрапейскімі канкурэнтамі.
Суд падтрымаў рашэнне ЕК, адзначыўшы, што справа не столькі ў дамінаванні кампаніі на рынку, колькі ў нядобрасумленнай эксплуатацыі ёю свайго становішча.
Гэта адзін з трох антыманапольных штрафаў, накладзеных на кампанію ў ЕС за апошнія дзесяць гадоў. У цэлым за розныя неканкурэнтныя практыкі тэхнагігант быў пакараны тут на €8,25 млрд.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.