Apple прымусяць выплаціць Ірландыі €13 млрд за падатковыя парушэнні. Рашэння няможна абскардзіць
Еўрапейскі суд у Люксембургу пастанавіў, што Apple мае даплаціць €13 млрд ($14,4 млрд) у выглядзе падаткаў у Ірландыі, піша Reuters.

У 2016 годзе антыманапольныя органы ЕС запатрабавалі ад вытворцы айфонаў выплаціць пазначаную суму ў бюджэт краіны. Яе абвінавацілі ў тым, што яна больш за два дзесяцігоддзі атрымлівала тут незаконныя падатковыя паслабленні.
Так, падатковая стаўка Apple знізілася з 1% ад яе прыбытку ў Еўропе ў 2003 годзе да 0,005% у 2014 годзе пры стандартных для Ірландыі 12,5%.
Apple на той момант заявіла, што штраф супярэчыць здароваму сэнсу. Ірландыя, якая прыцягнула многіх тэхнагігантаў дзякуючы нізкім стаўкам, таксама спрабавала аспрэчыць рашэнне.
Цяперашняе рашэнне суда канчатковае і абскарджанню не падлягае.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
"Нарушения" ага. Дай денег называется.
Сама Ирландия, в которой якобы были "нарушения" считает что никаких нарушений не было.
Европа окончательно сошла с ума.