Google просіць усіх тэрмінова абнавіць Chrome — выйшла экстраннае абнаўленне
Кампанія выпусціла экстраннае абнаўленне бяспекі для браўзера, якое закрывае ўразлівасць нулявога дня ў версіях для Windows, macOS і Linux. Даследчыкі папярэдзілі, што для яе ўжо існуе эксплойт, які выкарыстоўваюць зламыснікі.
Патч змяшчае сем выпраўленняў бяспекі, найбольш важным з іх з‘яўляецца CVE-2023-6345. Яно звязанае з праблемай цэлалікавага перапаўнення ў графічнай бібліятэцы Skia 2D, якую выкарыстоўваюць у Chrome, Chrome OS, Android, Flutter і іншым софце. Распрацоўшчыкі рэкамендавалі неадкладна абнавіць браўзер.
Для гэтага карыстальніку неабходна абраць у меню браўзера «Даведка», затым «Пра Google Chrome». Абнаўленне пачнецца аўтаматычна, затым варта перазапусціць браўзер. Без усталяванага абнаўлення браўзер уразлівы для хакерскіх атак. Сёлета гэта ўжо шостая ўразлівасць нулявога дня, якую выявілі ў Chrome.
Читать на dev.by