Пашукавік апублікаваў спіс самых папулярных пошукавых запытаў за 2024 год, які адлюстроўвае галоўныя падзеі і інтарэсы карыстальнікаў ва ўсім свеце.
Сёлета карыстальнікі шукалі інфармацыю пра спартыўныя мерапрыемствы: у топе запытаў былі Кубак Амерыкі, чэмпіянат Еўропы па футболе і чэмпіянат свету па крыкеце. Таксама людзі гуглілі навіны пра Ліама Пэйна — спевака і ўдзельніка бойз-бэнда One Direction, які загінуў у кастрычніку ў выніку няшчаснага выпадку. Яшчэ ўвагу карыстальнікаў прыцягнула Алімпіяда ў Парыжы, катастрафічная спякота і ўраган «Мілтан», які накрыў ЗША.
Людзі
Дональд Трамп — абраны прэзідэнт ЗША, выйграў прэзідэнцкія выбары, патрапіў у шэраг скандалаў і перажыў замах.
Кэтрын, прынцэса Уэльская — жонка спадчынніка брытанскага трона прынца Уільяма, на пачатку года паведаміла пра выяўлены рак і прайшла курс хіміятэрапіі.
Камала Харыс — віцэ-прэзідэнтка ЗША, якая ўступіла ў перадвыбарчую гонку замест Джо Байдэна.
Іман Хеліф — алжырская спартсменка па боксе, выйграла золата на Алімпіядзе-2024. У сацсетках узнікла спрэчка праз яе гендарную ідэнтычнасць.
Джо Байдэн — прэзідэнт ЗША. Першапачаткова планаваў удзельнічаць у выбарах, але летам паведаміў аб зняцці сваёй кандыдатуры.
Фільмы
«Галаваломка 2» — анімацыйная карціна ад студыі Pixar, самы касавы мультфільм у гісторыі.
«Дэдпул і Расамаха» — самы касавы фільм з рэйтынгам 18+.
«Солтберн» — драма з Бары Кеоганам і Джэйкабам Элардзі.
«Бітлджус 2» — працяг чорнай камедыі 1988 года ад рэжысёра Ціма Бёртана.
«Дзюна: Частка другая» — блокбастар Дэні Вільнёва па аднайменнай кнізе Фрэнка Герберта.
Серыялы
«Аленяня» — міні-серыял пра сталкінг, які стаў вірусным у сацсетках.
«Фалаўт» — экранізацыя аднайменнай серыі відэагульняў.
«Дом Цмока» — другі сезон серыяла-прыквела «Гульні тронаў».
«Хірамандзі: Бляск брыльянтаў» — індыйскі серыял пра жыццё жанчын у «квартале чырвоных ліхтароў» у 1940-х гадах.
«Сёгун» — адзін з самых узнагароджваных серыялаў сёлета, сюжэт — пра сярэднявечную грамадзянскую вайну ў Японіі.
Музыканты
Пі Дзідзі — рэпер і музычны прадзюсар Шон Комбс, якога абвінавацілі ў гандлі людзьмі і мностве сексуалізаваных злачынстваў.
Ашэр — амерыканскі спявак, у 2024 годзе выступіў на Суперкубку Нацыянальнай футбольнай лігі ЗША.
Linkin Park — сёлета група вярнулася на сцэну праз сем гадоў перапынку пасля смерці Чэстэра Бэнінгтана.
Сабрына Карпентэр — поп-спявачка, сёлета ў яе выйшаў альбом Short n’Sweet.
Джасцін Цімберлэйк — выканаўца і акцёр.
Гульні
Connections — галаваломка ад The New York Times, у якой трэба звязваць словы адно з адным.
Palworld — гульня-пясочніца пра «пакемонаў» з гарматамі.
Infinite Craft — браўзерная і мабільная гульня аб злучэнні розных элементаў паміж сабой.
Sprunki — праграма, у якой можна ствараць музычныя трэкі з дапамогай персанажаў, якія спяваюць.
Helldivers 2 — экшан пра бітвы людзей з вялізнымі жукамі і робатамі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.