Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Google скасавала дамову з галоўным дывелаперам чатырох каліфарнійскіх кампусаў

Google разарвала дамову з партнёрам Lendlease, які адказваў за будаўніцтва чатырох яе кампусаў у Каліфорніі, паведамляе CNBC.

Пакінуць каментарый

Google вырашыла адмовіцца ад пагадненняў на забудову кампусаў у трох лакацыях: Downtown West у Сан-Хасэ, Moffett Park у Санівэйле, а таксама Middlefield Park і North Bayshore у Маўнцін-В’ю.

Google і Lendlease супрацоўнічалі з 2019 года. Цяпер жа кампаніі прыйшлі да высновы, што «ў цяперашніх рынкавых умовах наяўныя пагадненні больш не з’яўляюцца ўзаемавыгаднымі». Google кажа, што, нягледзячы на аптымізацыю выдаткаў на будоўлю ў галіне заліва, працягне працу над кампусамі з партнёрамі, у лік якіх можа вярнуцца Lendlease.

Сума ўгоды складала $15 млрд. У рамках яе Lendleas на працягу 10-15 гадоў мелася ўзвесці тысячы жылых адзінак, офісныя памяшканні, паркі і іншыя аб’екты.

На пачатку года Google скараціла 12 тысяч супрацоўнікаў — прыкладна 6% свайго глабальнага штату. У красавіку стала вядома, што кампанія распусціла каманду, якая адказвала за развіццё будаўнічага праекта ў Сан-Хасэ.

Google остановила строительство огромного кампуса из-за кризиса
Google остановила строительство огромного кампуса из-за кризиса
По теме
Google остановила строительство огромного кампуса из-за кризиса
Google после четырех лет переговоров разрешили построить кампус в Сан-Хосе. Против были хоккеисты

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.