Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Google звальняе 12 тысяч чалавек

Гендырэктар Google і Alphabet Сундар Пічаі ў лісце да супрацоўнікаў абвясціў пра планы скараціць каля 12 тысяч супрацоўнікаў. Як адзначае Bloomberg, гэта больш за 6% глабальнага штату Alphabet.

1 каментарый

Пічаі глыбока шкадуе пра тое, што кампаніі прыйшлося пайсці на такі крок, і прыняў на сябе адказнасць за рашэнні, якія да гэтага прывялі.

«За апошнія два гады мы перажывалі перыяды рэзкага росту. Каб паспяваць за гэтым ростам і спрыяць яму, мы наймалі, зыходзячы з чаканняў іншай эканамічнай рэальнасці, ніж мы маем сёння», — напісаў кіраўнік тэхнагіганта.

Каб ажыццявіць тыя вялізныя магчымасці, якія прыхоўвае будучыня Google, трэба ўмець рабіць складаны выбар у адпаведнасці з прыярытэтамі кампаніі, працягнуў Пічаі. Рашэнні пра звальненні прымаліся ў выніку комплекснай пераацэнкі бізнэсу. Яны закрануць усю Alphabet — матчыну кампанію Google, супрацоўнікаў розных прадуктовых кірункаў на розных пасадах, узроўнях карпаратыўнай іерархіі і ў розных лакацыях.

«Складана прадказаць будучыню». Гендырэктар Google адказаў на пытанне пра скарачэнні
«Складана прадказаць будучыню». Гендырэктар Google адказаў на пытанне пра скарачэнні
Па тэме
«Складана прадказаць будучыню». Гендырэктар Google адказаў на пытанне пра скарачэнні

Пічаі дадаў, што ў жыцці кампаніі непазбежныя складаныя эканамічныя перыяды, і ў такія моманты неабходна пераглядаць выдаткі і факусаваць сілы супрацоўнікаў і фінансы на найбольш важных кірунках.

Google ужо апавясціла пра звальненне супрацоўнікаў, якія базуюцца ў ЗША, электроннай поштай. У астатніх краінах працэс можа быць даўжэйшым з юрыдычных прычын.

Амерыканскім супрацоўнікам паабяцалі выплачваць заробак на працягу 60 дзён. Таксама ім выдадуць выхадную дапамогу за 16 працоўных тыдняў плюс 2-тыднёвую суму за кожны год працы ў Google, бонусы і дні аплачвальнага адпачынку за 2022 год, што засталіся. Акрамя гэтага, на працягу 6 месяцаў ім будуць пакрываць медстрахоўку, паслугі па працаўладкаванні і аказваць падтрымку імігрантам.

Microsoft збіраецца звольніць 11 тысяч супрацоўнікаў — СМІ
Microsoft збіраецца звольніць 11 тысяч супрацоўнікаў — СМІ
Па тэме
Microsoft збіраецца звольніць 11 тысяч супрацоўнікаў — СМІ
Salesforce скарачае 10% штату закрывае некаторыя офісы
Salesforce скарачае 10% штату, закрывае некаторыя офісы
Па тэме
Salesforce скарачае 10% штату, закрывае некаторыя офісы
Amazon звальняе 18 тысяч чалавек
Amazon звальняе 18 тысяч чалавек
Па тэме
Amazon звальняе 18 тысяч чалавек
Meta звольніла 11 тысяч чалавек — 13% штату
Meta звольніла 11 тысяч чалавек — 13% штату
Па тэме
Meta звольніла 11 тысяч чалавек — 13% штату
Маск столькі назвальняў памылкова што эйчары Twitter завялі асобную катэгорыю для рэанбордзінгу
Маск столькі назвальняў памылкова, што эйчары Twitter завялі асобную катэгорыю для рэанбордзінгу
Па тэме
Маск столькі назвальняў памылкова, што эйчары Twitter завялі асобную катэгорыю для рэанбордзінгу

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Anonymous
Anonymous
0

Мы верим что эти 12 тысяч без проблем найдут себе работу в течении 1-2 дней... ;-)