Google здзейсніла найбуйнейшае набыццё ў сваёй гісторыі — гэта ізраільскі ІБ-стартап

Google набудзе ізраільскі стартап у галіне воблачнай бяспекі Wiz. Сума ўгоды складзе $32 млрд — гэта найбуйнейшае паглынанне для амерыканскага тэхнагіганта, адзначае TechCrunch.

Пакінуць каментарый

Угода будзе цалкам аплачана грашыма. Акрамя таго, Google выплаціць дадатковыя $1 млрд у выглядзе бонусаў для ўтрыманння супрацоўнікаў Wiz пасля завяршэння пакупкі. Стартап налічвае 1700 супрацоўнікаў, што ў сярэднім складае больш за $588 тысяч на кожнага.

Wiz застанецца незалежнай платформай і працягне супрацоўнічаць з іншымі воблачнымі правайдарамі, акрамя Google Cloud Platform. Таксама плануецца пашырэнне каманды і бізнесу, у тым ліку праз новыя паглынанні. Кампаніі разам маюць намер зрабіць кібербяспеку прасцейшай і больш даступнай для арганізацый любога памеру і з любой галіны. Палепшаная абарона ад кібератак дапаможа ім мінімізаваць фінансавыя страты і перабоі ў працы праз інцыдэнты ў сферы ІБ.

Паводле звестак крыніц TechCrunch, рэгулярная гадавая выручка (annual recurring revenue) Wiz складае $700 млн. Што да далейшай аўтаномнасці Wiz, крыніцы параўноўваюць гэтую ўгоду з набыццём Microsoft сацыяльнай сеткі LinkedIn. Завяршыць паглынанне кампаніі разлічваюць у 2026 годзе пасля ўхвалення рэгулятараў.

Да Wiz найбуйнейшай пакупкай Google была Motorola Mobility. Яна была здзейснена у 2011 годзе і абышлася ў $12,5 млрд.

Кампаніі свету, якія паглынулі больш за ўсё стартапаў (амаль усе — айцішныя)
Па тэме
Кампаніі свету, якія паглынулі больш за ўсё стартапаў (амаль усе — айцішныя)
Apple купляе літоўскага канкурэнта Photoshop
Па тэме
Apple купляе літоўскага канкурэнта Photoshop

Читать на dev.by