Google выпадкова выдаліла прыватнае воблака пенсійнага фонду. І бэкап таксама
Google нядаўна знесла акаўнт Google Cloud аўстралійскага пенсійнага фонду UniSuper, піша The Guardian. У выніку 620 тысяч яго кліентаў больш чым на тыдзень пазбавіліся доступу да сваіх рахункаў. Пад кіраваннем фонду знаходзіцца $125 млрд.
У Google заявілі, што гэта беспрэцэдэнтны і адзінкавы інцыдэнт, які не звязаны з кібератакамі, і ўцечкі персанальных звестак не адбылося. Да яго прывяла чарада падзей, справакаваных ненаўмыснай памылкай канфігурацыі пры аказанні паслуг фонду. Усё завяршылася выдаленнем падпіскі UniSuper.
Фонд на ўсялякі выпадак захоўваў копію даных яшчэ ў адной лакацыі. Але паколькі воблачны акаўнт быў знесены цалкам, копія таксама была знішчаная. На шчасце, UniSuper захоўваў бэкап яшчэ ў аднаго воблачнага правайдара. Дзякуючы гэтаму інфармацыю ў Google Could атрымалася аднавіць.
Тэхнагігант падкрэсліў, што раней такога не здаралася з ніводным яго кліентам ва ўсім свеце і што былі прынятыя меры для прадухілення падобных сітуацый у будучыні.
Читать на dev.by