Google узмоцнена інвестуе ва ўласныя смартфоны праз боязь страціць рынак мабільнай рэкламы

Кампанія плануе сур’ёзна інвеставаць у распрацоўку ўласных прылад.

Пакінуць каментарый

Паводле звестак з унутраных дакументаў, атрыманых The Information, Google занепакоеная тым, што на развітых рынках карыстальнікі смартфонаў пад кіраваннем Android усё часцей пераходзяць на iPhone. У дакументах пазначана, што гэтая тэндэнцыя пагражае бізнэсу мабільнай рэкламы кампаніі і можа прывесці да істотнага зніжэння яе даходу. Генеральны дырэктар Сундар Пічаі лічыць, што ўкладваць больш сродкаў у свае ўласныя прылады — гэта найлепшая стратэгія абароны для кампаніі.

Выданне сцвярджае, што Google плануе падвоіць інвестыцыі ва ўласнае абсталяванне, у тым ліку ў смартфоны Pixel. Супрацоўнікаў ужо пачалі пераводзіць з іншых падраздзяленняў, уключна з аддзелам па распрацоўцы праграмнага забеспячэння, на працу над прыладамі пад уласным брэндам. Аднак аб’ём продажаў гаджэтаў пакуль не дасягае прымальных лічбаў: за шэсць гадоў продажаў Pixel атрымалася рэалізаваць менш за 28 мільёнаў прылад. У 2021 годзе было прададзена каля 4,5 мільёна Pixel, тады як колькасць прададзеных iPhone склала 230 мільёнаў.

Таксама Google збіраецца пашырыць супрацоўніцтва з вытворцамі Android-смартфонаў: не толькі з Samsung, але і з OnePlus і Xiaomi. Кампанія збіраецца скараціць інвестыцыі ў WearOS (аперацыйную сістэму для смарт-гадзіннікаў) і Android Automotive (АС для аўтамабільных мультымедыйных сістэм).

43 еўрапейскія кампаніі паскардзіліся Еўракамісіі на Google
Па тэме
43 еўрапейскія кампаніі паскардзіліся Еўракамісіі на Google
Пользователи нашли фразы, которые ломают поисковик Google
По теме
Пользователи нашли фразы, которые ломают поисковик Google
Reuters: ЕС собирается оштрафовать Google на 1 млрд евро
По теме
Reuters: ЕС собирается оштрафовать Google на 1 млрд евро

Читать на dev.by