Google таксама змяніла лагатып — упершыню за 10 гадоў

Google абнавіла дызайн фірмовага значка «G», паведамляе партал 9to5Google.

1 каментарый

Папярэдні апдэйт быў 1 верасня 2015 года. Тады кампанія замяніла белую малую літару «g» на сінім фоне на вялікую каляровую «G».

Новая іконка выкананая ў тых жа колерах, але цяпер паміж імі няма выразных межаў — чырвоны, жоўты, зялёны і сіні плаўна перацякаюць адзін у аднаго. Гэта нагадвае градыент, які выкарыстоўваецца ў лагатыпе Gemini.

Абноўленая іконка ўжо выкарыстоўваецца ў аплікацыі пошукавіка Google на iOS, а таксама ў аплікацыі Google на Android версіі 16.18 (бэта).

Свой асноўны лагатып з шасці літар Google пакуль не змяняе. Ці плануецца абнаўленне лагатыпаў іншых прадуктаў, невядома.

Учора быў прэзентававны абноўлены лагатып Amazon. Гэта яго першы апдэйт за 20 гадоў.

Amazon упершыню за 20 гадоў абнавіла лагатып
Па тэме
Amazon упершыню за 20 гадоў абнавіла лагатып

Читать на dev.by