Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Google хоча забіць Duolingo новымі функцыямі ў перакладчыку

Кампанія прэзентавала эксперыментальныя інструменты для вывучэння моў у аплікацыі Google Translate. Цяпер сэрвіс не толькі перакладае тэксты і гаворку, але і дапамагае практыкаваць замежныя мовы з дапамогай індывідуальных практыкаванняў.

Пакінуць каментарый

Новая функцыя Practice дазваляе выбраць узровень валодання мовай і мэты навучання — напрыклад, падрыхтоўку да паездкі, зносіны ў сям'і або прафесійныя сітуацыі.

На аснове гэтых дадзеных Translate фарміруе сцэнары: карыстальнік можа трэніраваць аўдзіраванне (выбіраць пачутыя словы) або маўленне (адпрацоўваць вымаўленне ў дыялогу). Аплікацыя адсочвае прагрэс і адаптуе практыкаванні.

Функцыя ўжо даступная ў бэта-версіі для Android і iOS. Пакуль падтрымліваюцца наступныя камбінацыі: англамоўныя карыстальнікі могуць вучыць іспанскую і французскую; носьбіты іспанскай, французскай і партугальскай — англійскую.

Яшчэ адно абнаўленне — палепшаны Live Translate, які дазваляе весці жывы дыялог з чалавекам, які гаворыць на іншай мове. Аплікацыя адначасова паказвае транскрыпцыю і агучвае пераклад.

Тэхналогія ўмее ўлічваць паўзы, акцэнты і інтанацыі, што робіць зносіны больш натуральнымі, нават у шумных месцах накшталт аэрапорта ці рэстарана.

Сэрвіс працуе ўжо сёння ў ЗША, Індыі і Мексіцы і падтрымлівае больш за 70 моў, уключаючы арабскую, французскую, хіндзі, карэйскую, іспанскую і тамільскую.

Новая функцыя Youtube дапаможа маленькім каналам набраць папулярнасць

Па тэме

ШІ-нататнік NotebookLM ад Google навучыўся рабіць відэапрэзентацыі на беларускай

Адказ Duolingo: Google прапануе паспрабаваць тры ШІ-сэрвісы для вывучэння моў

Чытайце таксама
«Бурбалка? Не, не чулі». Бігтэхі сказалі, што працягнуць шалёна марнаваць грошы на ШІ

1 каментарый
YouTube прапанаваў супрацоўнікам звальняцца па ўласным жаданні

2 каментарыя
Google прадставіла ШІ-сэрвіс для маркетынгавых кампаній

GitHub сабраў ШІ-агентаў OpenAI, Google і Anthropic у адным месцы

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.