Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Адказ Duolingo: Google прапануе паспрабаваць тры ШІ-сэрвісы для вывучэння моў

Кампанія прэзентавала тры новыя праекты для вывучэння замежных моў з выкарыстаннем штучнага інтэлекту. Усе сэрвісы працуюць на базе мадэлі Gemini.

Пакінуць каментарый

Пры вывучэнні новай мовы здараюцца сітуацыі, калі патрэбна канкрэтная фраза для запамінання. Для вырашэння гэтай праблемы Google прапануе праект «Tiny Lesson». З яго дапамогай карыстальнік можа апісаць сітуацыю, напрыклад, «страта пашпарта», і атрымаць слоўнік і граматычныя парады, адаптаваныя да кантэксту. Інструмент таксама прапануе варыянты адказаў, кшталту: «Я не ведаю, дзе яго страціў» або «Я хачу паведаміць пра гэта ў паліцыю».

Іншы праект, «Slang Hang», дапамагае карыстальнікам гучаць менш афіцыйна і больш падобна да носьбітаў мовы. Распрацоўшчык адзначае, што пры вывучэнні новай мовы часта засвойваецца толькі афіцыйны стыль маўлення, таму кампанія эксперыментуе са спосабам навучыць людзей больш размоўнай мове і мясцоваму слэнгу.

Функцыя генеруе рэалістычныя дыялогі паміж носьбітамі мовы, дазваляючы назіраць, як разгортваецца размова, па адным паведамленні за раз. Прыклады ўключаюць гутаркі паміж вулічным прадаўцом і пакупніком або сябрамі, што сустрэліся ў метро. Карыстальнікі могуць навесці курсор на незнаёмыя тэрміны, каб даведацца іх значэнне і выкарыстанне.

Трэці праект, «Word Cam», распрацаваны для сітуацый, калі карыстальніку проста патрэбныя словы для аб’ектаў, што знаходзяцца непасрэдна перад ім. Функцыя дазваляе сфатаграфаваць наваколле, пасля чаго Gemini распазнае аб’екты і падпіша іх на мове, якую вывучаюць. Таксама прапануюцца дадатковыя словы, якія можна выкарыстоўваць для апісання гэтых аб’ектаў. Google прыводзіць прыклад: вы можаце ведаць слова «акно», але не ведаць слова «жалюзі».

Паводле слоў Google, асноўная ідэя гэтых эксперыментаў — даведацца, як штучны інтэлект можа зрабіць самастойнае вывучэнне «больш дынамічным і персаналізаваным». Інструменты даступныя праз Google Labs. На дадзены момант сэрвіс падтрымлівае наступныя мовы: арабскую, кітайскую, англійскую, французскую, нямецкую, грэчаскую, іўрыт, хіндзі, італьянскую, японскую, карэйскую, партугальскую, рускую, іспанскую і турэцкую.

Meta запусціла аплікацыю-канкурэнта ChatGPT. У ёй ёсць стужка якой можна дзяліцца з сябрамі
Meta запусціла аплікацыю-канкурэнта ChatGPT. У ёй ёсць стужка, якой можна дзяліцца з сябрамі
Па тэме
Meta запусціла аплікацыю-канкурэнта ChatGPT. У ёй ёсць стужка, якой можна дзяліцца з сябрамі
Аўстралійскае радыё паўгода вёў ШІ – ніхто нават не заўважыў
Аўстралійскае радыё паўгода вёў ШІ — ніхто нават не заўважыў
Па тэме
Аўстралійскае радыё паўгода вёў ШІ — ніхто нават не заўважыў
«Мы не можам чакаць»: Duolingo выкарыстоўвае ШІ для ўсяго — ад найму да стварэння курсаў без перакладчыкаў

Чытайце таксама
Meta абвінавацілі ў спампоўванні порна для ШІ. Кампанія заявіла, што спампоўвала
Meta абвінавацілі ў спампоўванні порна для ШІ. Кампанія заявіла, што спампоўвала "для сябе"
Meta абвінавацілі ў спампоўванні порна для ШІ. Кампанія заявіла, што спампоўвала "для сябе"
4 каментарыя
Стваральнік ШІ-бота для тэхнічных сумоўяў назваў галоўную прычыну правалаў стартапаў
Стваральнік ШІ-бота для тэхнічных сумоўяў назваў галоўную прычыну правалаў стартапаў
Стваральнік ШІ-бота для тэхнічных сумоўяў назваў галоўную прычыну правалаў стартапаў
Новая ШІ-мадэль ад Cursor паскарае праграмаванне ў 4 разы
Новая ШІ-мадэль ад Cursor паскарае праграмаванне ў 4 разы
Новая ШІ-мадэль ад Cursor паскарае праграмаванне ў 4 разы
«Перапрашыўка ўсяго бізнесу»: генеральны дырэктар Microsoft даў параду кіраўнікам на эпоху ШІ
«Перапрашыўка ўсяго бізнесу»: генеральны дырэктар Microsoft даў параду кіраўнікам на эпоху ШІ
«Перапрашыўка ўсяго бізнесу»: генеральны дырэктар Microsoft даў параду кіраўнікам на эпоху ШІ

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.