Google убудавала вайбкодынгавы сэрвіс у Gemini

Google дадала у Gemini фірмовы ШІ-генератар міні-аплікацый Opal. Карыстальнікі без навыкаў праграмавання цяпер змогуць ствараць іх з нуля прама ў вэб-версіі Gemini, піша Android Authority.

Пакінуць каментарый

Google прадставіла Opal у ліпені. Ён быў даступны толькі ў ЗША праз платформу Google Labs.

Цяпер карыстальнікам Gemini будзе дастаткова проста апісаць задачу на натуральнай мове. Далей Opal пры дапамозе сістэмы ШІ-мадэляў згенеруе невялікую вэб-аплікацыю.

Акрамя гэтага, кампанія палепшыла візуальны рэдактар Opal. У новым рэжыме прагляду ў працэсе стварэння аплікацый тэкставыя запыты будуць ператварацца ў спісы крокаў. Гэта спросціць рэдагаванне логікі будучых аплікацый.

Google запустила ИИ-конструктор приложений
Па тэме
Google запустила ИИ-конструктор приложений

Читать на dev.by