Google заплаціць каля $400 млн праз сачэнне за карыстальнікамі
Кампанія пагадзілася выплаціць $391,5 мільёна для ўрэгулявання пазову 40 амерыканскіх штатаў.
Раней амерыканскія пракуроры абвінавацілі кампанію ў адсочванні месцазнаходжання і парушэнні прыватнасці карыстальнікаў. Расследаванне пачалося пасля публікацыі AP пра тое, што Google працягвае маніторынг даных геалакацый нават пасля таго, як карыстальнікі адключаюць функцыю. Паводле даных AP, гэта закранула два мільярды прылад. Кампанія пагадзілася зрабіць метады збору даных больш празрыстымі.
У пазове пазначана, што кампанія ўводзіла карыстальнікаў у зман адносна сваёй практыкі адсочвання месцазнаходжання па меншай меры ад 2014 года. Генпракурор Канектыкута Уільям Тонг заявіў, што ўрэгуляванне пазову — гістарычная перамога для спажыўцоў. Звесткі пра месцазнаходжанне з’яўляюцца аднымі з найбольш канфідэнцыйных і каштоўных персанальных даных, якія збірае Google, дадаў ён.
Читать на dev.by