Google забараніла ўсім расійцам ствараць новыя акаўнты
Расійцы больш не могуць ствараць новыя профілі Gmail, якія выкарыстоўваюцца ва ўсіх Android-прыладах, уключаючы смартфоны, планшэты, прылады аўтамабіляў і іншыя. Прычына блакавання невядомая — афіцыйных заяў ад Google з гэтай нагоды пакуль не было, піша CNews.
Першымі на праблему звярнулі ўвагу ў расійскім Мінлічбы. Масавага патоку скаргаў карыстальнікаў пакуль не назіраецца.
Рэдакцыя CNews пераканалася, што Стварыць новы Google-акаўнт, выкарыстоўваючы расійскі нумар, больш няможна. Правяралі з двух нумароў — да аднаго ўжо прывязаны профіль Gmail, да іншага не. У абодвух выпадках сістэма не прыняла нумароў і выдала памылку: «Гэты нумар няможна выкарыстоўваць для пацверджання».
Гэта азначае, што, купляючы новы гаджат на Android і не маючы раней створанага профілю ў Gmail, расійцы застануцца без сэрвісаў і крамы праграм Google.
Расійскія аператары сувязі таксама фіксуюць змены, звязаныя з профілямі Google. У прыватнасці, значнае скарачэнне колькасці SMS, якія адпраўляюцца кампаніяй мясцовым карыстальнікам. SMS-пацверджанне як другі фактар аўтарызацыі для раней створаных акаўнтаў Google пакуль працуе, але няма ўпэўненасці, што гэтая магчымасць захаваецца.
Профілі, ужо зарэгістраваныя на расійскія нумары, пакуль працуюць спраўна, роўна як сумежныя сэрвісы Google. Мінлічбы рэкамендуе ўсім расійцам, якія маюць Android-прылады або проста карыстаюцца сэрвісамі Google, аператыўна зрабіць рэзервовыя копіі ўсіх сваіх даных.
Читать на dev.by