«Гарызонт» запусціў завод па вытворчасці ШІ-тэхнікі, такога няма ва ўсім СНД
«Гарызонт» адкрыў аўтаматызаваны завод па вытворчасці комплексаў з ШІ, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
Новая вытворчасць — інвестыцыйны праект. На прадпрыемстве выкарыстоўваецца шмат робатаў, што дазваляе скараціць выдаткі на вытворчасць і павышаць якасць прадукцыі. Штучным інтэлектам ужо аснашчаюцца тэлевізары.
«Тут выкарыстоўваюцца выключна інавацыйныя тэхналогіі. Прыемна, што новая вытворчасць з’явілася ў выніку таго, што прадпрыемства інвеставала ў яго заробленыя самастойна сродкі. Галоўнае, што ўжо заключаны пэўныя кантракты, па якіх будзе адгружацца новая прадукцыя», — заявіла першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч.
Каля 90% тэлевізійнай тэхнікі, якая выпускаецца, працягне пастаўляцца на экспарт, асартымент будзе пашырацца. На тэрыторыі прадпрыемства ўжо будуецца новы цэх.
«У СНД няма аналагаў аўтаматызаванага завода па вытворчасці комплексаў са штучным інтэлектам», — пахваліўся генеральны дырэктар кіруючай кампаніі холдынга Юрый Прэдка. Ён дадаў, што канструктары «Гарызонта» распрацавалі гэтую вытворчасць з нуля. Хутка тут плануюць ствараць тэлевізары з дыяганаллю амаль тры метры.
Читать на dev.by