Гарады Еўропы з найвышэйшымі айцішнымі заробкамі
Партал levels.fyi апублікаваў справаздачу пра заробкі працаўнікоў розных ІТ-прафесій у розных лакацыях за 2022 год. Паглядзелі, у якіх еўрапейскіх гарадах у айцішнікаў найвышэйшы медыянны заробак.
Лідзіруе швейцарскі Цюрых — тут медыяна складае $178 тысяч на год. На другім месцы знаходзіцца Лондан ($116 тысяч), трэцяе падзялілі Дублін і Капенгаген (па $112 тысяч).
Топ-12 выглядае так:
1. Цюрых, Швейцарыя — $178 000
2. Лондан, Злучанае Каралеўства — $116 000
3. Дублін, Ірландыя — $112 000
3. Капенгаген, Данія — $112 000
4. Амстэрдам, Нідэрланды — $104 000
5. Люксембург — $96 000
6. Жэнева, Швейцарыя — $88 000
7. Берлін, Германія — $87 000
7. Кембрыдж, Злучанае Каралеўства — $87 000
8. Мюнхен, Германія — $85 000
9. Осла, Нарвегія — $80 000
10. Штутгарт, Германія — $79 000
Медыяна ў ізраільскім Тэль-Авіве раўняецца $159 000, у канадскім Ванкуверы — $123 000, у аўстралійскім Сіднеі — $112 000.
Для параўнання, самая высокааплатная лакацыя для ІТ-спецыялістаў у ЗША — вобласць заліва Сан-Францыска, дзе іх медыянны заробак дасягае $234 000. Але і кошт жыцця там вельмі высокі. Таксама ў топе Сіэтл (агламерацыя) і Нью-Ёрк.
Читать на dev.by