Гарады ЗША з найвышэйшымі айцішнымі заробкамі
ІТ-спецыялісты атрымліваюць вялікія грошы не толькі ў найбуйнейшых тэхнахабах ЗША накшталт Крэмніевай даліны і Нью-Ёрка, але і ў меншых гарадахш. Dice Insights зазірнуў на партал levels.fyi, дзе айцішнікі дзеляцца сваімі даходамі, і склаў топ гарадоў краіны з найвышэйшым медыянным заробкам.
Як адзначае выданне, апошнімі гадамі ІТ-сферу актыўна развіваюць Портленд, Лос-Анджэлес і Сан-Дыега. Айцішнікі высока запатрабаваныя па-за тэхналагічнай індустрыяй: у рытэйле, вытворчай, фінансавай і іншых галінах — для такіх задач, як падтрымка сайтаў, абарона ІТ-інфраструктуры ад унутраных і вонкавых пагроз і не толькі. Наяўнасць досведу, вузкіх навыкаў і веды галіны, у якой працуе кампанія, павышаюць каштоўнасць суіскальніка ў вачах патэнцыйнага працадаўцы і дазваляюць прэтэндаваць на вышэйшы заробак.
Читать на dev.by