Дзяржкантроль летась вылічыў 1,5 тысячы беларусаў, якія данацілі «экстрэмістам» праз Facebook

Камітэт дзяржаўнага кантролю ўзбудзіў 44 крымінальныя справы за фінансаванне «экстрэмісцкай» і «тэрарыстычнай» дзейнасці. Пра гэта піша БЕЛТА са спасылкай на старшыню ведамства Васіля Герасімава.

7 каментарыяў

Паведамляецца, што асноўныя намаганні ў сферы спынення каналаў фінансавання згаданай вышэй дзейнасці былі сканцэнтраваныя на аналізе абароту крыптавалют і кантролі плацежных сэрвісаў розных электронных сістэм і сацсетак.

У 2024 годзе органамі фінансавых расследаванняў КДК выяўлена 2,7 тысячы крыптавалютных транзакцый, звязаных з фінансаваннем экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці. Узбуджана 44 крымінальныя справы. У якасці прыкладу прыводзіцца топ-менеджар ІТ-кампаніі, які пералічыў крыпту коштам $290 тысяч на карысць шэрагу «тэрарыстычных» і «экстрэмісцкіх» аб’яднанняў.

Таксама ва ўзаемадзеянні з органамі дзяржаўнай бяспекі ўсталяваны 1445 грамадзян, якія пералічвалі грошы «экстрэмісцкім» фармаванням праз плацежны сэрвіс Facebook.

У Беларусі хочуць ускладніць працу замежных маркетплейсаў
Па тэме
У Беларусі хочуць ускладніць працу замежных маркетплейсаў
Праваабаронцы паведамляюць пра знікненне адміністратараў «беларускай Вікіпедыі»
Па тэме
Праваабаронцы паведамляюць пра знікненне адміністратараў «беларускай Вікіпедыі»

Читать на dev.by