ДзяржСМІ: айцішнік ахвяраваў больш за $300 тысяч за данаты

Айцішнік Аляксандр Дарафееў «адкупіўся» ад крымінальнага артыкула за данаты сумай большай за тысячу долараў у 2020 годзе. Для гэтага яму давялося зрабіць вялікае ахвяраванне на дабрачыннасць. Пра гэта «Беларусь Сегодня» паведаміў старшы следчы па Мінску Андрэй Шчаглоў.

15 каментарыяў

Як сказана ў матэрыяле, Аляксандр Дарафееў — грамадзянін Казахстана і «паспяховы айцішнік», які «вучыўся ў прэстыжных замежных ВНУ». У Беларусь ён пераехаў у 2019 годзе. Пасля падзей 2020 года яго затрымалі за данаты (дата затрымання не ўдакладняецца). Але «на допытах Дарафееў прызнаў віну, чыстасардэчна раскаяўся і добраахвотна пералічыў на разліковы рахунак Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі больш за мільён беларускіх рублёў», — гаворыцца ў матэрыяле. 

Гэта ўжо не першы выпадак, калі айцішнікі адкупляюцца за данаты вялікімі сумамі, каб пазбегнуць крымінальнага пераследу. У кастрычніку дзяржканал АНТ у сюжэце пра данаты расказаў пра іншага айцішніка Антона Федарэнку. Ён нібыта таксама данаціў (крыптавалюту — заўв.), але цяпер на волі, бо, паводле слоў аўтараў сюжэту, пералічыў 60 тысяч долараў у дзіцячы анкацэнтр у якасці кампенсацыі.

Яшчэ адзін айцішнік абмяняў 31 біткойн і пералічыў сродкі на рахункі медустаноў. Агульная сума кампенсацыі магла перавысіць 800 тысяч долараў. Але на той момант айцішнік знаходзіўся пад вартай.


Читать на dev.by