«Гатовыя да новых подзвігаў». «Леста» распавяла, як справы пасля нацыяналізацыі

«Леста» вырашыла супакоіць усіх, хто перажывае за яе пасля суда з перадачай актываў ва ўласнасць дзяржавы і экстрэмісцкага статусу яе кіраўніка. «З намі ўсё ў парадку!», — напісала кампанія ў кароткім апдэйце ў сваім Telegram-канале.

3 каментарыя

«Наша каманда працуе ў штатным рэжыме, склад не змяніўся, усе на сваіх месцах, а гульні — у надзейных руках. Мы часова пераходзім пад кіраванне Расмаёмасці. Наступны этап — апеляцыя. Мы хочам абскардзіць рашэнне адносна прызнання Маліка Хатажаева ўдзельнікам экстрэмісцкага аб’яднання і вярнуць яму долі кампаній, якія ўваходзяць у склад ГК „Леста Игры“», — падзялілася кампанія. Пра долі Віктара Кіслага не згадваецца.

Кампанія падзякавала геймерам за падтрымку і давер. Яна дадала, што працуе празрыста, і паабяцала цікавыя абнаўленні.

Суд, на якім было вынесена рашэнне, прайшоў 3 чэрвеня. З 11 чэрвеня «Леста» пад кантролем дзяржавы.

«Леста » афіцыйна перайшла пад кантроль дзяржавы
Па тэме
«Леста » афіцыйна перайшла пад кантроль дзяржавы
Заснавальніка Wargaming абвінавачвалі ў звальненні супрацоўнікаў, якія падтрымалі вайну. А яшчэ стала вядома, у колькі ацанілі актывы «Лесты»
Па тэме
Заснавальніка Wargaming абвінавачвалі ў звальненні супрацоўнікаў, якія падтрымалі вайну. А яшчэ стала вядома, у колькі ацанілі актывы «Лесты»

Читать на dev.by