Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Як беларусы праходзілі мяжу на святы і як цяпер

Пры канцы снежня мы сабралі гісторыі айцішнікаў, якія ехалі ў Беларусь (з Беларусі) на навагоднія святы. Тады ўсё было нявесела: 64 гадзіны на мяжы, надгляды і дзяжурствы кіроўцаў.

Папрасілі чытачоў падзяліцца новымі гісторыямі. А таксама даведаліся, што адбываецца на мяжы цяпер.

9 каментарыяў
Як беларусы праходзілі мяжу на святы і як цяпер

Пры канцы снежня мы сабралі гісторыі айцішнікаў, якія ехалі ў Беларусь (з Беларусі) на навагоднія святы. Тады ўсё было нявесела: 64 гадзіны на мяжы, надгляды і дзяжурствы кіроўцаў.

Папрасілі чытачоў падзяліцца новымі гісторыямі. А таксама даведаліся, што адбываецца на мяжы цяпер.

Змест

Польшча-Беларусь

  • калі: 29 снежня
  • як: аўтобусам
  • колькі часу: 5 гадзін

— Перасякала мяжу Тэрэспаль-Брэст аўтобусам Ecolines 29 снежня. З нейкімі складанасцямі не сутыкнуліся. Перад намі было некалькі аўтобусаў і маршрутак. Усё праходжанне мяжы заняло каля 5 гадзін. З іх 3,5 гадзіны сышло на праходжанне польскай мяжы і 1,5 гадзіны — беларускай. На польскай рэчаў не правяралі. На беларускай памежны кантроль прайшоў досыць хутка, чамадан адчыняць не прасілі. Кіроўца папрасіў пасажыраў з украінскімі пашпартамі ісці на кантроль першымі, але быццам бы нікога дадаткова не адводзілі і не надглядалі.


  • калі: 30 снежня
  • як: аўтобусам
  • колькі часу: 5 гадзін

— Ехала з Польшчы ў Беларусь 30 снежня ўдзень на аўтобусе, дзве мяжы перасекла за 5 гадзін. На польскай мяжы прастаялі 2 гадзіны. Там застаўся адзін беларус, бо ў яго на наступны дзень заканчваўся тэрмін дзеяння візы (ва ўсякім выпадку нам так сказалі кіроўцы). Праз яго нас затрымалі на паўгадзіны.

На беларускай мяжы прастаялі 3 гадзіны. З беларускімі пашпартамі ўсе прайшлі за гадзіну. Але ў нас у аўтобусе знаходзіліся 7 чалавек з украінскімі пашпартамі. Іх адвялі на дадатковы надгляд на 2 гадзіны, назад вярнуліся не ўсе. Дваіх украінцаў пакінулі на мяжы, але пра прычыны нам нічога не паведамілі.

Беларусь-Польшча

  • калі: 28-29 снежня
  • як: аўтобусам
  • колькі часу: 11 гадзін  

— Ехала з 28 на 29 снежня аўтобусам «Візіт-тур» з Беларусі ў Польшчу. Праходжанне мяжы заняло 11 гадзін. Беларускую мяжу прайшлі ўсяго за 2 гадзіны. Рэчаў не глядзелі, украінцаў дадаткова не дапытвалі. Але з аўтобуса высадзілі падлетка, які ехаў без неабходных дакументаў. А далей проста стаялі паміж межамі. Ніякіх складанасцяў не было акрамя доўгага чакання.

Польшча-Беларусь-Польшча

  • калі: у Беларусь 17 снежня, з Беларусі 1 студзеня
  • як: аўтобусам
  • колькі часу: 7-10 гадзін 

— 17 снежня аўтобусам прыехаў з Польшчы ў Беларусь. На праходжанне дзвюх межаў сышло 7 гадзін. Назад вяртаўся ў Польшчу 1 студзеня таксама аўтобусам. На межах прастаялі сумарна 10 гадзін. На беларускай мяжы паглядзелі пашпарт і ўсё. Асноўны час стаялі на польскім баку, перад намі было 3-4 аўтобусы, а чакалі гадзін 6-7. Але абодва разы ўсё было спакойна. У аўтобусе ехалі пасажыры з расійскімі, украінскімі і іншымі пашпартамі, нікога не адводзілі і дадаткова не надглядалі.

Беларусь-Літва-Польшча-Беларусь

  • калі: з Беларусі 20 снежня, у Беларусь 1 студзеня
  • як: аўтобусам
  • колькі часу: 4 гадзіны

— 20 снежня ехаў на аўтобусе з Беларусі ў Польшчу праз Літву. Беларускую мяжу прайшлі хутка — менш як за гадзіну. А вось літоўцы абленаваліся. Перад намі стаялі аўтобус і маршрутка. На праходжанне мяжы сышло 4 гадзіны. Прычым памежнікі ўсіх старанна не надглядалі, а нібы прынцыпова не хацелі выходзіць са сваіх будак.

Вяртаўся ў Беларусь 1 студзеня вячэрнім рэйсам у 21:00 з Варшавы. Ніколі ў жыцці так хутка не праходзіў мяжы на аўтобусе (ехалі праз Брэст). Польскую мяжу прайшлі за 35 хвілін, на беларускім баку ўсё прайшлі за гадзіну. Дадатковыя паўтары гадзіны чакалі ўсім аўтобусам двух украінцаў, якія пражываюць у Беларусі. Іх павялі на дадатковы надгляд. Потым яны вярнуліся ў аўтобус і з’ехалі разам з усімі.

Расія-Беларусь

  • калі: 28 снежня
  • як: цягніком
  • колькі часу: хутка

— Ездзіў у Беларусь з Расіі на цягніку. Ніякіх праблем з перасячэннем межаў не было, нават пашпарта не глядзелі. 

Што цяпер адбываецца на мяжы?

Паводле звестак Дзяржпрагранкамітэта Беларусі, за апошнія суткі чарга легкавога транспарту ў ЕС вырасла ў 2,4 разы.

— Колькасць легкавых аўтамабіляў, якія чакаюць уезду на сумежную тэрыторыю, павялічылася з 225 да 545 адзінак.

Самы загружаны маршрут праходзіць праз польскі пункт пропуску Тэрэспаль (Брэст), яго супрацоўнікі прынялі на сваю тэрыторыю 42% транспарту ад нормы. 

На літоўскім кірунку менш за ўсё легкавікоў аформілі ў памежным пераходзе Меднікі (Каменны Лог) — 54% аўто. У латвійскім — Патэрніекі (Рыгораўшчына) — прынялі 56%.

Мяркуючы з паведамленняў у тэлеграм-чатах, сёння сапраўды былі складанасці з перасячэннем мяжы. 

  • «Беларусь-Польшча, аўтобус, 13 гадзін. Адчуванне, што польскі бок засякае роўна гадзіну на кожны аўтобус і не падымае шлагбаума, нават калі праверку аўтобуса завяршылі раней».
  • «Еду ў Польшчу. За 6 гадзін прайшлі толькі беларускую мяжу».
  • «На мяжы ў бок Латвіі — 44 машыны».
  • «Еду ў Літву, зону чакання прайшоў за 11,5 гадзін».

Акрамя чэргаў на межах для многіх беларусаў таксама застаецца актуальным пытанне бяспекі. Паводле звестак праваабаронцаў, летась не менш за 125 грамадзян Беларусі былі затрыманыя пасля вяртання ў краіну з-за мяжы. У большасці выпадкаў гэта адбылося пасля праверкі іх тэлефонаў супрацоўнікамі КДБ або мытні. Сярод затрыманых былі і айцішнікі.


Чытачы, віншуем! Мы перажылі яшчэ адзін складаны год. У 2023 наша каманда працягвала сачыць за беларускім ІТ і трымала вас у курсе самага важнага.

Без вас у нас бы не атрымалася! Вы дзеліцеся з намі досведам і інсайдамі, расказваеце гісторыі, смешныя і сумныя, ствараеце дыскусіі — робіце ўсё, каб беларускае ІТ працягвала жыць нягледзячы на межы і адлегласці. dev.by быў і застаецца месцам сустрэчы нашых чытачоў, дзе б яны не знаходзіліся. 

Мы працягваем працаваць, у тым ліку дзякуючы вам. Сёлета нам заданацілі 678 чалавек. Гэта неверагодна кранальна і значна дапамагае нам працаваць далей і верыць у будучыню dev.by. Але нам усё яшчэ патрэбная падтрымка. Вашыя данаты дапамагаюць выплачваць заробкі журналістам.

Даб’ём да 700? Падтрымайце нас:

— Праз Patreon
— Праз Donorbox (калі вы ў Беларусі)
— Крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй. З Новым годам!

64 гадзіны і дзяжурствы ў камізэльках. Як айцішнікі праходзяць мяжу ў святы
64 гадзіны і дзяжурствы ў камізэльках. Як айцішнікі праходзяць мяжу ў святы
Па тэме
64 гадзіны і дзяжурствы ў камізэльках. Як айцішнікі праходзяць мяжу ў святы
«Досмотр занял полтора часа». Релоканты рассказали про повышенный контроль на границах
«Досмотр занял полтора часа». Релоканты рассказали про повышенный контроль на границах
По теме
«Досмотр занял полтора часа». Релоканты рассказали про повышенный контроль на границах
Айцішнік прыехаў з Польшчы ў Беларусь — яго затрымалі
Айцішнік прыехаў з Польшчы ў Беларусь — яго затрымалі
Па тэме
Айцішнік прыехаў з Польшчы ў Беларусь — яго затрымалі
«Колькі зарабляеш?». Што правяраюць на мяжы і ў аэрапорце летам
«Колькі зарабляеш?». Што правяраюць на мяжы і ў аэрапорце летам
Па тэме
«Колькі зарабляеш?». Што правяраюць на мяжы і ў аэрапорце летам

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

table
table Table в Database
-4

каждый год одно и то же - а они едут и едут. Рыбка дори, память 3 минуты

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
8

Какой IQ айтишников, которые выбирают именно эти даты для поездок в/из Беларуси?

Anonymous
Anonymous Шармута в Романовская Слобода
5

У них он настолько высокий, что переполняет byte и уходит в минуса.

-1

Едут встречать Новый год с родными, друзьями, которые живут в РБ.
Если вы сирота, не празднуете Рождество/Новый Год или у вас всё родственники живут с вами - вам проще. Но не всем так везет.
Плюс все студенты поехали в РБ на каникулы, когда они назад поедут - не знаю.
Прям все с низким IQ (по 40 автобусов в сутки и 10 км машин очередь), а вы - самый умный)

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 5 студзеня 2024, 17:10

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
-1

не, меня вообще колония ждет) А родственников можно и в другое время увидеть - а не сидеть сутками в очередях, тут как раз показатель интелекта

2

Ща назад очереди уже образовались, автобус 10 часов (

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie]

4

а лучше на трактор в поле.

Anonymous
Anonymous
0

Да ладно западным, люди настолько себя не уважают, что своим же дают относится с собой как с скотом, и еще и оправдывают это.